Дыялог: стратэгічныя планы на найбліжэйшую будучыню

У стратэгій апазіцыі, як правіла, невялікі часавы гарызонт. Зазіраць далей за чарговую выбарчую кампанію ў нас не прынята.

У вясновым паветры адчуваецца стратэгічны прысмак. Сакавік. Пасля “крывавай нядзелі прайшло тры месяцы. Пошук чарговай пераможнай стратэгіі зноў апынуўся ў цэнтры ўвагі апазіцыі. Іншых стратэгій мы будаваць не ўмеем. Як любіў паўтараць старшыня Мао: “Если делать, то по-большому. Да такой паважнай справы падштурхоўваюць і чарговыя выбары. Гэтым разам парламенцкія. Яны адбудуцца ў 2012 годзе.

У стратэгій апазіцыі, як правіла, невялікі часавы гарызонт. Зазіраць далей за чарговую выбарчую кампанію ў нас не прынята.

У вясновым паветры адчуваецца стратэгічны прысмак. Сакавік. Пасля “крывавай нядзелі прайшло тры месяцы. Пошук чарговай пераможнай стратэгіі зноў апынуўся ў цэнтры ўвагі апазіцыі. Іншых стратэгій мы будаваць не ўмеем. Як любіў паўтараць старшыня Мао: “Если делать, то по-большому. Да такой паважнай справы падштурхоўваюць і чарговыя выбары. Гэтым разам парламенцкія. Яны адбудуцца ў 2012 годзе.

Выбары — гэта наша ўсё! Яны з’яўляюцца важным фактарам, што кансалідуе расколатае беларускае грамадства. “Большасць (прыхільнікі улады) галасуе, па-першае, таму што прызвычаілася, па-другое, таму што прызвычаілася, па-трэцяе, таму што прызвычаілася. А ёсць жа яшчэ па-чацвёртае, па-пятае... А чаму галасуе “меншасць? Ды па тых жа прычынах.

Сучаснага беларуса можна разглядаць як чалавека, які галасуе. Іншай палітычнай актыўнасці, акрамя электаральнай, ён не ведае. Але калі “большасць галасуе і верыць у вынікі галасавання, дык “меншасць галасуе і не верыць (глядзі табліцу). Вось такая сіла звычкі, якую беларусы, нібы бурлакі на Волзе, цягнуць за сабой з савецкага мінулага.

Няма грамадзян — няма грамадства

Пазбаўленне ад кепскай звычкі — справа клапотная. Без прафесійнай дапамогі з боку “меншасці не абысціся. Праблема, аднак, палягае ў тым, што нашы прафесіяналы ў гэтым пытанні ад “меншасці нічым не адрозніваюцца.

Яны, зразумела, чытаюць перад сном сур’ёзныя кнігі, выдадзеныя на Захадзе, але ў гэтых кнігах словы “палітыка і “выбары з’яўляюцца сінонімамі. Тут самы час раскрыць слоўнік. Для палітыкі патрэбны поліс (грэч. πολις — горад) — адмысловая форма сацыяльна-эканамічнай і палітычнай арганізацыі грамадства, тыповая для Старажытнай Грэцыі і для сучаснага заходняга свету.

Звярніце ўвагу, поліс — гэта не проста месца, дзе скучана жывуць людзі, гэта адмысловая форма арганізацыі грамадства. Вось з гэтай адмысловай формай у нас папросту бяда, і ўсё таму, што адмысловая форма патрабуе адмысловага напаўнення ў выглядзе грамадзян.

Няма грамадзян — няма грамадства. Няма грамадства — няма палітыкі як віду дзейнасці па ўзгадненні інтарэсаў грамадзян. Але прызнанне гэтай азбукавай ісціны, прычым не ў агульнатэарэтычным сэнсе, а ў яе пэўным беларускім увасабленні, патрабуе мужнасці. Пакуль ні ўлада, якая прадстаўляе “большасць, ні партыйная апазіцыя, якая перакананая, што яна адлюстроўвае інтарэсы “меншасці, у імкненні праявіць гэта заўважаныя не былі. Адсюль “вясёлыя выбары. Гэта калі ўлада цягне сваіх спарынг-партнёраў за вушы, а ахвочыя даручыць уладзе свае вушы стаяць у чарзе.

У такіх умовах прыдумаць сабе занятак, які збоку ўспрымаўся б у якасці палітычнай дзейнасці, не так проста. Але не было б шчасця, ды няшчасце дапамагло. Уся справа ў тым, што “збоку — азначае “з Захаду. А тамтэйшыя палітычныя суб’екты, якія прымаюць рашэнне пра падтрымку сваіх беларускіх “калегаў, не здагадваюцца пра праблемы, апісаныя вышэй. Яны і ўявіць сабе не могуць, што ў геаграфічным цэнтры Еўропы поліс як адмысловая форма арганізацыі грамадства яшчэ не склаўся.

Закон захавання палітычнай суб’ектнасці

Успрыманне апазіцыі ў якасці палітычнага суб’екта спараджае запатрабаванасць адпаведных стратэгій. “Сярод іх, — падагульняе Андрэй Ягораў, — можна вылучыць дзве: “рэвалюцыя і “дыялог. Кожная з іх акцэнтуе ўвагу на розных спосабах трансфармацыі існага рэжыму.

З прычыны абмежаванага аб’ёму “Азбукі паліталогіі я спынюся на дыялогу. Для яго эфектыўнага правядзення істотнымі з’яўляюцца два моманты: па-першае, пытанне “хто?, па-другое, “пра што?. Адказ на першае з іх упіраецца ў адсутнасць палітычных суб’ектаў. Зноў звярнуся па дапамогу да Ягорава: “Дыялог мае на ўвазе прызнанне бакамі адзін аднаго як паўнапраўных і паўнамоцных у вядзенні перамоваў.

Хто б сумняваўся! Я адразу ўяўляю сабе правадыра сусветнага пралетарыяту, які закідвае з Жэневы канцылярыю Яго Вялікасці лістамі з патрабаваннем прызнаць бальшавікоў паўнапраўным і паўнамоцным бокам дыялогу наконт будучыні Расійскай Імперыі. Бюракраты з канцылярыі, натуральна, упіраюцца, але ў абагульненага Леніна/Ягорава ў рукаве прыхаваны джокер. Мяркуеце самі: “Пераход ад аўтарытарызму да дэмакратыі адбываецца праз аднаўленне палітыкі ў краіне.

Але тут я ўздымаю руку і прашу даць мне магчымасць задаць пытанне: “Што трэба разумець пад аднаўленнем палітыкі? Яна што, калісьці была, а потым кудысьці падзелася? Мне запярэчаць: а як жа “ліхія 90-я? Добрае пытанне… Паспрабую на яго адказаць.

Пачну з самага пачатку. Там, дзе няма грамадства, няма і палітыкі ў заходнім сэнсе. А што там ёсць? Там ёсць “вертыкаль улады з “адзіным палітыкам на яе вяршыні. Толькі ён валодае палітычнай суб’ектнасцю, г. зн. мае права на ўласныя інтарэсы. Яго галоўны інтарэс палягае… у захаванні манаполіі на палітычную суб’ектнасць. У выніку атрымліваецца замкнёны круг — кола, які коціцца па гісторыі ўжо некалькі сотняў гадоў.

За гэты час знешні антураж змяняўся неаднаразова. На змену імператарам прыйшлі генеральныя сакратары, тых, у сваю чаргу, пацясніў прэзідэнт, але на прынцыпе арганізацыі Улады гэта ніякім чынам не адбілася. Мы маем усё тую ж канструкцыю, якая складаецца з “адзінага палітыка, “вертыкалі ўлады і апалітычнага грамадства.

Гэта канструкцыя валодае ўласцівасцю перыядычна абвальвацца і руйнавацца (у мінулым стагоддзі — двойчы). І вось тады грамадства прачынаецца і пераходзіць ва ўзбуджаны стан. Яно нібыта знаходзіць уласную палітычную суб’ектнасць у адказ на страту суб’ектнасці ўладай. Спрацоўвае своеасаблівы закон захавання палітычнай суб’ектнасці, і прэтэндэнты на ролю правадыроў вяртаюцца са Швейцарыі. З якім багажом яны гэта робяць — істотнае пытанне. Галоўнае — не апынуцца ў становішчы кадэтаў. Цытую па ўспамінах іх лідара Паўла Мілюкова: “Калі з’явіліся ў нашых ворагаў словы, што зачаравалі масы: мір, зямля, права на працу, класавая барацьба, то нам не было чаго ім супрацьпаставіць.



Кансенсус! Кансенсус! Агу!

Удзел “адзінага палітыка ў дыялогу, калі ўмовы для вяртання са Швейцарыі яшчэ не склаліся, значыў бы не толькі яго адмову ад улады, але і дэмантаж усёй “палітычнай канструкцыі. Таму прапаную ад пытання “хто? перайсці да пытання “пра што?. Здавалася б, пры адсутнасці палітычных суб’ектаў такі пераход пазбаўлены сэнсу, але не забывайце, што ў нас у запасе маецца “большасць і “меншасць. Складовыя часткі расколатага беларускага грамадства самім фактам свайго існавання заклікаюць да пошуку нацыянальнага кансенсусу.

Аднак перш чым адгукнуцца на іх покліч, прапаную задумацца пра прыроду расколу. Па не зразумелых мне прычынах, гэта паліталагічная дробязь застаецца па-за полем зроку экспертнай супольнасці. У выніку гучаць прапановы па лячэнні хворага без папярэдняй пастаноўкі дыягназу.

Між тым, у самім факце расколу беларускага грамадства нічога ўнікальнага няма. У свой час усе заходнія грамадствы прайшлі праз яго. Раскол — пабочны прадукт мадэрнізацыі. Насельніцтва не ў стане адначасова пазбавіцца ад традыцыйных каштоўнасцяў і асвоіць каштоўнасці мадэрну. Поліс і ў Старажытнай Грэцыі не адразу склаўся. Гэта — не падзея, гэта — расцягнуты ў часе працэс. Але нідзе і ніколі ён не ажыццяўляўся за кошт кансенсусу. Які можа быць кансенсус паміж новым і старым, паміж мінулым і будучым? Новае павінна назапашваць сілы і прарывацца наперад, а не займацца ўзгадненнем сваіх уяўленняў пра будучыню з тымі, хто не жадае расставацца з сучаснасцю, якая не адрозніваецца ад мінулага.

Аснову беларускай “большасці складаюць прадстаўнікі перыферыйных сацыяльных груп (старыя, з нізкім узроўнем адукацыі, і тыя, хто пражывае ў сельскай мясцовасці). Выжыць у сучасных умовах без апекі з боку дзяржавы яны не ў стане. У “меншасці процілеглыя сацыяльна-дэмаграфічныя характарыстыкі. Яе прадстаўнікі здольныя самастойна выбудоўваць і рэалізоўваць персанальныя жыццёвыя стратэгіі. Але для гэтага ім неабходная прынцыпова іншая дзяржава. Пра што тут можна дамаўляцца?

Трагедыя Беларусі палягае ў тым, што ўлада, якая склалася пад уплывам усходняга суседа, свой гістарычны рэсурс цалкам вычарпала. На рынках эканомік, дзяржаў і нацый мы не канкурэнтаздольныя. Улада гэта разумее, але выбар магчымых варыянтаў дзеянняў у яе абмежаваны. Іх два. Першы — дрэнны, другі — вельмі дрэнны.

Першы варыянт — гэта захаванне апоры на “большасць. Паслядоўная рэалізацыя гэтага плану запатрабуе ізаляцыі, як, напрыклад Паўночная Карэя, што немагчыма ў прынцыпе. Супраць такога курсу даволі хутка настроіцца і сама “большасць. Ёй жа абяцаны еўрапейскі ўзровень жыцця, і яна ўжо ў нецярпенні стукае лыжкамі па стале.

Другі варыянт прадугледжвае прадстаўленне “меншасці магчымасці для самарэалізацыі. Дырэктыва №4 — прыклад руху цела ўлады ў гэтым накірунку. Для яе рэалізацыі ў лютым быў падпісаны ўказ пра абвяшчэнне 2011-га Годам прадпрымальнасці. Сімвалічна, што 150 гадоў таму Аляксандр II выдаў Маніфест пра адмену прыгоннага права. Цар-вызваліцель спадзяваўся пакласці канец самаўпраўству “отяготительному для крестьян и неблагоприятному для их благосостояния, чему в крестьянах отвечала неподвижность к улучшениям в собственном быте. Вынікам вызвалення ад “неподвижности стала ліквідацыя сялянамі прадстаўнікоў уладнай “вертыкалі (як класа), а заадно і яе кіраўніка. Аднак папярэднічаў ліквідацыі распад дзяржаўнасці. Тут важна не пераблытаць прычыну са следствам.

Не выключана, што чарговы распад не за гарамі. Чым ён завершыцца? Шмат у чым тое будзе залежаць ад узроўню згуртаванасці “меншасці. На “меншасці і варта засяродзіць свае высілкі апазіцыі. Але гэта ўжо тэма для наступнай “Азбукі паліталогіі.
 

Каментаваць