Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

Дзеянні рэжыма адносна Някляева — спробы наўмыснага забойства

У сувязі з чарговай адміністратыўнай справай, узбуджанай супраць Уладзіміра Някляева (на гэты раз за інтэрв'ю «Белсату»), Рада БНК прыняла адмысловую заяву ў абарону паэта і палітыка.


«Правячы рэжым мэтанакіравана ажыццяўляе спробы забойства аднаго з лідараў Беларускага нацыянальнага кангрэса, кандыдата ў прэзідэнты Беларусі на выбарах 2010 года і выбітнага беларускага паэта Уладзіміра Някляева, — гаворыцца ў заяве. — Па сфабрыкаваных незаконных абвінавачваннях яго неаднаразова прысуджалі да адміністрацыйных арыштаў. У адмінстрацыйнай турме Някляева пазбаўлялі лекаў, неабходных яму пасля траўм, атрыманых пры незаконным і нематывавана жорсткім прэвентыўным затрыманні перад акцыяй БНК у Дзень Волі 25 сакавіка. Калі ж у выніку пазбаўлення лекаў у Някляева ўзнікаў крытычны стан, то медыцынская дапамога яму не аказвалася.

Так, падчас апошняга арышту, калі ў выніку пазбаўлення лекаў у яго ўзнік моцны крывацёк, адміністрацыя турмы на працягу 3-х гадзінаў адмаўлялася выклікаць медыкаў, а потым адмовілася выканаць іх рэкамендацыі па неадкладнай шпіталізацыі Ў. Някляева.

Зараз супраць Уладзіміра Някляева ўзбуджаная новая адміністрацыйная справа за інтэрв'ю тэлеканалу «Белсат». Яму зноў пагражае адміністрацыйны арышт і чарговыя спробы давесці да смерці «па натуральных прычынах».

Рада БНК лічыць дзеянні рэжыму адносна Уладзіміра Някляева спробамі наўмыснага забойства. Мы патрабуем пакарання вінаватых у гэтым і звяртаемся да беларускага грамадства і міжнароднай супольнасці з заклікам да салідарнасці з У. Някляевым і іншымі палітвязнямі.

Не дапусцім вяртання краіны ў 1937 год!
Уладу — народу!
Жыве Беларусь!»

Абмеркаванне:

  • нік
  • 2017-11-06 21:50:04
каты...

Каментаваць