Дзень Волі ў Мінску (фотарэпартаж)

Сёлетні Дзень Волі быў пріымеркаваны салідарнасці з Украінай. Таму было шмат украінскіх сцягоў і лозунгаў — "Слава нацыі!", і "Гэць расійскіх акупантаў!" На традыцыйнае "Жыве Беларусь!" дэманстранты таксама не забыліся.



Але, як сказаў адзін з журналістаў, "нейкі гэты Дзень Волі" радыкальны і экстрэмісцкі".

Як і было вызначана арганізатарамі згодна з заяўкай, людзі пачалі збірацца ля 18-й гадзіны каля кінатэатра "Кастрычнік". На шэсці не дазвалялася незарэгістраванай сімволікі. Але, падаецца, украінскія падзеі абудзілі фантазію беларусаў. Такіх розных упрыгожванняў у жоўта-блакітных колерах ні на адной акцыі не было відаць. Цікава толькі, чаму беларусы не праяўляюць аналагічную фантазію у бел-чырвона-белым?

На шэсце, як звычайна, прыйшло шмат моладзі. Сталейшыя ўжо стаялі з "дарослымі" плакатамі:

А зусім маленькія падтрымлівалі плакаты іншыя:

Увогуле, гэтым разам было вельмі шмат сцягоў. І не толькі ўкраінскіх.

Як і планавалася, ў 18 гадзінаў шэсце рушыла на плошчу Бангалор. Але, пэўна, з-за большай колькасці народу, чым звычайна, яно і цягнулася даўжэй.

Толькі каля 20-й гадзіне дэманстранты дайшлі да плошчы Бангалор, дзе ў скверы Дружбы народаў павінен быў адбыцца мітынг. Але... Месца праывядзення мітынгу было ачэплена металашукальнікамі, і шмат хто з прыйшоўшых на шэсце не пажадаў праходзіць вобшук. Так і разышліся...

Па паведамленні праваабаронцаў, мітынг скончыўся зартыманнямі. Прынамсі, паведамляецца пра шэсць затрыманых сяброў ініцыятывы "Еўрапейская Беларусь". Што ім інкрымінуецца, пакуль невядома. 

Абмеркаванне:

  • tan
  • 2014-03-26 03:54:51
Са Святам! Жыве Беларусь!

Каментаваць