Эдуард Пальчыс: «Усё хворае трэба выразаць»

"Калі б мы ўпусцілі БНР’100 — гэта быў бы вердыкт пакаленню. Яшчэ ў 2017-м мы планавалі правесці 25-га па сцэнары святочнага шэсця. Мы падрыхтавалі канцэпцыю «БНР’99», меліся заявіць пра гэта 21 лютага, але 17-га пачалася тэма з недармаедамі, а праз пару дзён — Курапаты…"

Сёння Эдуард Пальчыс, стваральнік праекту 1863x.com, амаль не піша тэкстаў для свайго блогу: Дзень Волі забраў зашмат часу, таму пасаду рэдактара перахапіла жонка. Са словаў Пальчыса, ён з радасцю перадаў бы паролі маладым і здольным, больш прасунутым і крэатыўным. Але дзе яны? І адкуль могуць узяцца, каб змяніць атмасферу ў краіне? Пра гэта ды шмат што іншае Эдуард распавядае чытачам «Новага Часу».


«За дзень рабілася тое, на што патрэбны месяц»

— Сёння, калі ўсё скончылася, як ты бачыш вынікі Дня Волі?

— Цяжка ацаніць, бо няма з чым параўнаць. Такое рабілася ўпершыню. Канцэртныя арганізатары са стажам, да якіх мы звярнуліся пры падрыхтоўцы, наогул сказалі, што мы з глузду з’ехалі, калі за такое ўзяліся… Часу ж вельмі мала было: за дзень рабілася тое, што звычайна робіцца за месяц. Вельмі жорсткі і напружаны графік: 23 дні, за якія трэба было і выканаўцаў запрасіць, і грошы знайсці, і дамовіцца з усімі…

Гэта цуд, што ўсё атрымалася. Цуд і вынік працы вялікай колькасці энтузіястаў: напрыклад, прыходзілі рэкламшчыкі і прапаноўвалі паслугі па раскрутцы Дня Волі — бясплатна. СМІ вельмі дапамаглі. Для арганізатараў гэта быў шалёны час. Павел Белавус жонку з дзіцём адправіў фактычна «ў высылку». Антон Матолька таксама.

— А твая жонка?

— Вікторыя два месяцы зай­малася праектам 1863x.com, бо я на тое аб’ектыўна не меў часу. Яна і зараз застаецца рэдактарам блогу. Я буду яшчэ вяртацца да гэтай працы ды ўзгадваць, як артыкулы пішуцца (смяецца).


«Брыдзеш сабе на Бангалор — ты ж патрыёт!»

— Ці стаў Дзень Волі пэўным рубіконам у фармаце вулічных акцыяў?

— Трэба заўжды звяртаць увагу на момант. У 1996-м Чарнобыльскі шлях з перакуленымі машынамі, магчыма, быў апраўданы, не ведаю. У розныя часы ўсё па-рознаму. А 25 сакавіка мае быць нацыянальным святам, варта было гэта зразумець яшчэ ў 2000-х. Не зразумелі, таму ў выніку і атрымалі шэсці па 1000–1500 удзельнікаў, якія цягнуліся на Бангалор… Я сам на такія хадзіў разоў пяць, ад 2008-га…

Першы раз — ваў! — сцягі над горадам! Другі — ужо як абавязак: ты ж патрыёт — маеш быць. Брыдзеш сабе, да плошчы Бангалор не даходзіш, зварочваеш на прыпынак 53-га… «Затое, я патрыёт!» Гэта пераўтварылася ў бессэнсоўны рытуал. І гэта было значна большым гета, чым рамкі і загародкі, пра якія зараз кажуць некаторыя. Калі арыентуешся на запыт і настрой людзей, атрымліваецца зусім іншы вынік.

— Чаму 25 сакавіка, а не Чарнобыльскі шлях ці Дзяды?

— Калі б мы ўпусцілі БНР’100 — гэта быў бы вердыкт пакаленню. Яшчэ ў 2017-м мы планавалі правесці 25-га па сцэнары святочнага шэсця. Я пра гэта задумаўся калі выйшаў з турмы, у снежні 2016-га. Мы падрыхтавалі канцэпцыю «БНР’99», меліся заявіць пра гэта 21 лютага, але 17-га пачалася тэма з недармаедамі, а праз пару дзён — Курапаты… Была ўжо іншая атмасфера і павестка дня. Каб мы тое рабілі ў тых умовах — нас бы наўпрост не зразумелі. Мы б і самі сябе не зразумелі. Пасля была дапамога палітвязням, BY_Help, а калі з усім гэтым разгрэбліся, ужо лета надышло… Давялося адкласці на год.

Насамрэч, мы вельмі дрэнна ведаем гісторыю БНР, хоць праз Дні Волі прайшлі дзясяткі тысяч людзей. Тое, што пасля пачалі хадзіць па 1000 чалавек — гэта ўжо вынік працы апазіцыі, якая не змагла правільна падаць і прадаць людзям ідэю... Для іх гэта былі акцыі «супраць Лукі», а што такое ІІІ Устаўная грамата? Пра што гэта? Задай кожнаму традыцыйнаму ўдзельніку пару пытанняў з гісторыі БНР — і ён пачне «сыпацца». Калі я сам пачаў чытаць пра БНР, то зразумеў, наколькі гэта неймаверная і павучальная гісторыя для ўсіх нас. Так я зразумеў, што 100-годдзе мае быць менавіта святам, каб людзі звярталіся да гісторыі і рабілі высновы.


«Айцоў БНР маглі зачысціць бальшавікі ці палякі»

— А ў чым павучальнасць і актуальнасць?

— Гэта гісторыя таго, як адчыняецца акно магчымасцяў, а мы не гатовыя. Ёсць магчымасці — няма кадраў, падрыхтоўкі і разумення моманту. Выпадак таго ж Рамана Скірмунта, які мог 100 гадоў таму падцягнуць да праекту БНР фінансавыя колы, а яго не падтрымалі, бо ў кіраўніцтве апынуліся сацыялісты, якія мыслілі класавымі катэгорыямі. Чаму прайграла БНР? Бо не мела войска. А чаму не мела? Бо войска — гэта грошы на яго ўтрыманне. Вось і ўсё. Тэарэтычна, Скірмунт тады мог стаць правым дыктатарам. І ты разумееш, што, магчыма, варта было на нейкі час мець такога дыктатара — як у суседніх краінах, — якія і дазволілі гэтым краінам паўстаць і захавацца.

А зараз пра 1990-я гады. Вяртаемся да гісторыі з памятнай шыльдай БНР, якую мы спрабуем павесіць на Валадарскага. Яна ж была гатовая ў 1993 годзе! Тады і парламент быў наш, і Пагоня на Доме Ураду… Яе наўпрост не павесілі: забыліся, нейкую паперку не падпісалі, палічылі не важным. Гэта ж сведчанне: калі ўпусцілі такую дробяць, то колькі не дарабілі важных рэчаў? І калі зноўку з’явіцца акно магчымасцяў, ёсць вялікая верагоднасць, што ў нас не будзе хапаць кадраў, рук, каб усё паспець і зрабіць якасна, каб вывесці Беларусь на новы ўзровень. Гісторыя БНР — менавіта пра гэта ўсё.

— БНР — гэта павучальная гісторыя, але ці трэба ёй ганарыцца?

— У чым подзвіг БНР? Сярод хаосу і вайны, паміж молатам і кавадлам, зрабіць нават тое, што зрабілі айцы-заснавальнікі — гэта ўжо цуд. За тое мы ім і ўдзя­чныя. Сёння кажуць, што гэта была ўсяго толькі дэкларацыя, але тая дэкларацыя не роўня сённяшнім, якія прымаюць партыі ды аргкамітэты. Сёння за гэта не расстрэльваюць, а ў той ваенны час урадаўцаў БНР маглі папросту «зачысціць» палякі ці бальшавікі, не чакаючы 1937-га года. Хто б перашкодзіў? «Human Rights Watch» і права­абаронцаў яшчэ не было.

«Забіць на апазіцыю»

— Айцы БНР не змаглі дамовіцца тады з тым жа Балаховічам ці Скірмунтам, а зараз дамовіцца нам між сабой — магчыма?

— А з кім аб’ядноўвацца? Што гэтыя людзі, якія кажуць пра «канцэртную апазіцыю» і «падтанцоўку» з сябе ўяўляюць? Калі глядзіш на бацькоў БНР, бачыш, што гэта былі асобы, кожны са сваім талентам. А што з сябе ўяўляе сучасная апазіцыя? Як гэта карэктна сказаць, каб не пакрыўдзіць… Аб’ядноўвацца добра, калі ёсць здаровыя клеткі ды органы, якія збіраюцца ў здаровы арганізм. А зараз гэта плён доўгіх працэсаў гніення і дэградацыі, таму ўсё хворае трэба выразаць. Паводле біблейнага прынцыпу: дрэва, што не дае плоду, ссякаецца і кідаецца ў агонь.

Назаві мне пяць паспяховых «кейсаў» тых жа лідараў БНК? Пра Пазняка можна назваць з ходу, а тут? Можна спрачацца пра 1990-я, хто што зрабіў, хто чым кіраваў… але мы жывем у 2018 годзе! Таму мне здаецца, што трэба аддзяляцца і гнуць сваю лінію. Наогул, «забіць на апазіцыю». Нават словам такім не карыстацца. Нам патрэбная грамадзянская супольнасць. І з яе ўжо народзіцца новая апазіцыя — здаровая, сучасная, якая б рэалізоўвала тыя каштоўнасці, якія старая апазіцыя адно дэкларавала.

— А ў нас няма грамадзянскай супольнасці?

— Атрымліваецца, што не. Тое, што зрабілі мы на 25-га сакавіка, нашмат лепш зрабілі б іншыя людзі, якіх сёння ў Мінску багата — менеджары, арганізатары, піяршчыкі. Але гэтыя маладыя таленавітыя людзі сёння настолькі далёкія ад палітыкі, што пра гэта нават не думаюць. І гэта дрэнна. А блізкія да палітыкі акурат тыя людзі, якія на свой жа мітынг не кожны раз мегафон данясуць. Што пра іх размаўляць? Той, хто ў палітыцы не патрэбны — лезе ў кожную дзірку. А той, хто дзіка патрэбны — трымаецца здалёк. Хоць ты ласо кідай і зацягвай…

Матолька, Пальчыс, Белавус. Фота Еўрарадыё


«З радасцю здам паролі і сыду»

— А якая матывацыя ў маладога паспяховага чалавека ва ўсё гэта лезці?

— Задача акурат у тым, каб ім гэта было цікава і важна. І сёлета на 25-га прыйшло багата новых людзей, якія ўпершыню былі на нечым падобным. Сярод іх, упэўнены, былі і тыя, пра каго мы зараз гаворым: таленавітыя паспяховыя людзі новая фармацыі. Магчыма, калі мы штогод ім будзем тлумачыць гісторыю і важнасць БНР, для іх і Беларусь стане больш цікавай і каштоўнай. Хай спачатку прыйдуць як гледачы, а пасля — далучаюцца.

Ёсць жа і альтэрнатыўны досвед: 19 снежня 2010-га альбо мінулы Дзень Волі 2017-га. Шмат новых і свежых людзей сабралася дзякуючы вялікай піяр-кампаніі. Разгон, гвалт… Частка спужалася, частка — раззлавалася. Апошнія пасля транслююць: «Мы не прабачым!» альбо «Зараз мае быць рэвалюцыя!» Але ўсе гэтыя пафасныя фразы і эмоцыі пасля зліваюцца ў нікуды. Ну як змагацца і помсціць айцішніку, яшчэ і сямейнаму? Колы некаму па начах рэзаць?..

— Ну, не ведаю… Даць Статкевічу грошы на рэвалюцыю?

— Не, гэта разумныя людзі, і яны ўмеюць лічыць грошы. Ён лепш у біткоін укладзецца. Таму ўсё зліваецца. Людзі атрымліваюць па галаве — бачаць вынік — пасля не ведаюць, што рабіць, і робяцца ціхімі патрыётамі: ходзяць на канцэрты Міхалка ці налепкі з Пагоняй на пазадарожнікі свае лепяць. Ну і жывуць сямейным жыццём. Бо ўсё астатняе не мае сэнсу, «дзень сурка».

А пасля з’яўляецца наша гісторыя, свята з морам людзей. І гэтыя людзі прыходзяць, звяртаюцца. І з імі хочацца аб’ядноўвацца. Мне хочацца аб’ядноўвацца з адэкватнымі СМІ, з бізнесоўцамі, з таленавітымі людзьмі. З імі хочацца нешта рабіць разам. Калі прыйдзе пара сотняў такіх маладых менеджараў, я з радасцю ім здам усе паролі і сыду з гэтага поля наогул. Пакуль жа, на жаль, няма каму здаваць.

— Што зараз самае важнае? Чаго найбольш не хапае Беларусі для зменаў?

— Кадры, новыя людзі і свежая кроў. Кадры вырашаюць усё!


Ад рэдактара:

Можна разважаць пра старое і новае пакаленне апазіцыі і кідаць камяні то ў адных, то ў другіх. Можна шмат спрачацца, якім павінен быў быць Дзень Волі, можна рэфлексаваць і абвінавачваць адзін аднаго. Бясспрэчна, на мой погляд, толькі тое, што без тых дваццаці з лішкам гадоў дзейнасці «старой» апазіцыі не было б не тое, што канцэрту, а нават і дазволу на пікет да 100-годдзя БНР (калі б наогул было каму ўзгадаць пра БНР). Гэтак жа, як бясспрэчна тое, што новаму пакаленню патрэбны новыя лідары і новыя фарматы акцый.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • BusVit
  • 2018-04-28 10:46:20
Уже давно писал, люди очнитесь!!! сто "пальчисы и мотольки", что "статкевичи и ко", что другие должны наконец понять, что нельзя отвергать никаких методов смены власти. На нынешних .... при власти надо оказывать давление на всех направлениях. Пальчис и Ко - в своей сфере, Статкевич и Ко как более жесткое сопротивление, хартийцы и зарубежные - использовать возможности своего влияния на зарубежные правительства, профсоюзы - по своим направлениям и т.д. У нас сейчас многое есть, нет силовой части, недостаточно контрпропаганды и т.д. упущена образовательная и просветительская составляющая. Зачем эти НН и другие сми обсуждают это глупые разногласия нам нужны любые действия направленные на возрождение беларуского (литвинского) народа и начстоящего беларуского государства.ь Пнри этой власти это по моему невозможно.
  • Anatol Starkou
  • 2018-04-28 12:47:36
Молодец! Столько чуши наговорил в одном комменте. Потому под ником написанал.

Нічога нам не трэба, акрамя таго, каб даў Бог здароўя і шмат лят Лукашэнку і яго камандзе, які як той габрэйскі Майсей выводзіць нас беларусаў з саўковай камуністычнай цемры ў невядомую дзяржаўную незалежнасць. Як выводзіць: правільна ці няправільна? А як правільна? А як няправільна? Ніхто ня ведае.
А пералічаныя вамі б-ч-б змагары і б-ч-б СМІ (і не пералічаныя падобныя змагары і СМІ) гэта ўсяго толькі пена па шляху да беларускага незалежнага дэмакратычнага государства.
  • Дзед
  • 2018-04-28 20:42:54
Апсік старкоў!
  • Anatol Starkou
  • 2018-04-28 13:09:01
Учора нечакана прыйшоў лайк на мой камент, які быў надрукаваны шчэ год таму на БЖ, пра які я даўно забыўся, дый той дэмакратычны БЖ даўно мяне заблакаваў. Вось той вялізны каментар у крыху адрэдагаваным варыянце:

Не згодзен з вамі, што кацімся ў 1937.

Вам пашчасціла (напісаў без двукоссяў) жыць па сутнасці ў рэвалюцыйныя часы пераходу беларускага грамадства з савецкага несуверэннага часу ў незалежны час беларускай дзяржавы. То бок упершыню ў сваёй гісторыі мы становімся дзяржаўнымі суверэннымі беларусамі. А гэта азначае, што суверэннасць / незалежнасць (іншымі словамі беларускую дэмакратыю) павінны абараняць і адначасова заваёўваць усе - і грамадзяне, і дзяржава.
Па вялікім рахунку сённяшнія мы знаходзімся ў пясочніцы, як тыя малыя дзеці, і нешта сваё адстойваем, не выходзячы за яе межы.
Дзяржава Беларусь - тая ж дзіцячая пясочніца - мае свае межы. Але яна можа існаваць толькі ў адным выпадку, калі ёсць улада. Без улады - безуладдзе, бардак у пясочніцы.

Каментаваць