ЕС не адменіць санкцыі

Еўрапейскі саюз не адменіць санкцыі ў дачыненні да прадстаўнікоў афіцыйнай улады Беларусі да таго часу, пакуль на свабоду ў гэтай краіне не будуць адпушчаныя ўсе палітычныя вязні, гаворыцца ў заяве прэзідэнта ЭС Германа ван Ромпэя, з якой ён выступіў 19 снежня.

«Пэўных абмежавальных захадаў мы не здымем да таго часу, пакуль усе палітычныя зняволеныя не будуць на волі», — сказаў ён на прэс-канфэрэнцыі ў Кіеве.

Герман ван Ромпэй адзначыў, што ў панядзелак спаўняецца роўна год, як беларускія ўлады разагналі мітынг пратэсту ў Мінску супраць фальсіфікацыі на прэзідэнцкіх выбарах.

«19 снежня мінулага году былі растаптаны прынцыпы дэмакратыі. Гэта прывяло да пераследу палітычнай апазіцыі, прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці. На працягу апошніх 12 месяцаў атмасфера пераследу застаецца такой жа», — сказаў ван Ромпэй.

Пры гэтым, паводле яго, Брусэль працягне падтрымліваць дачыненні з грамадзянскай супольнасцю Беларусі.
 
Каментаваць