ЕС з працягнутай рукой

Еўрасаюз падоўжыў частковае прыпыненне санкцый у дачыненні да беларускіх чыноўнікаў і дзеянне санкцый да кастрычніка 2010 года. Пра гэта гаворыцца ў заяве кіраўнікоў МЗС краін Еўрасаюза ад 17 лістапада.

(На здымку: Яцэк Пратасевіч)



Еўрасаюз падоўжыў частковае прыпыненне санкцый у дачыненні да беларускіх чыноўнікаў і дзеянне санкцый да кастрычніка 2010 года. Пра гэта гаворыцца ў заяве кіраўнікоў МЗС краін Еўрасаюза ад 17 лістапада.

(На здымку: Яцэк Пратасевіч)


Адначасова ЕС прапануе Еўракамісіі пачаць падрыхтоўку да падпісання пагадненняў пра спрашчэнне візавага рэжыму і рэадмісіі. Міністры таксама рэкамендуюць Камісіі ЕС прапанаваць сумесны прамежкавы план прыярытэтных рэформ, якія могуць быць рэалізаваны ў Беларусі ў межах Еўрапейскай палітыкі добрасуседства.

У дакуменце выказваецца шкадаванне, што апошнім часам не было дастаткова значнага прагрэсу ў сферы правоў і свабодаў чалавека. Міністры заклікалі беларускія ўлады паважаць свабоду СМІ, выказванняў, асацыяцыі і сходаў, рэфармаваць выбарчае заканадаўства і ўвесці мараторый на смяротнае пакаранне. У заяве вітаецца развіццё палітычнага дыялога на высокім узроўні, пачатак дыялога наконт правоў чалавека, удзел Беларусі ў палітыцы “Усходняга партнёрства і ўмацаванне тэхнічнага супрацоўніцтва.

Таксама ў дакуменце зазначаецца, што санкцыі могуць быць адмененыя ў любы момант у адказ на дзеянні беларускіх уладаў у сферы дэмакратыі і правоў чалавека. Гэтак жа яны могуць быць адноўленыя ў любы час.

Пра тое, што санкцыі ў адносінах да Беларусі будуць прыпыненыя, стала вядома за некалькі дзён да паседжання кіраўнікоў МЗС краін Еўрапейскага саюза. Падчас Беларускага еўрапейскага форума ў Мінску сябар Еўрапарламента, кіраўнік дэлегацыі па сувязях з Беларуссю Яцэк Пратасевіч заявіў, што візавыя санкцыі прыпыняюцца, каб адчыніць “вакно магчымасцяў. Асноўным індыкатарам для адмены санкцый будуць змены ў беларускім выбарчым кодэксе. “На працягу наступных шасці месяцаў у Беларусі будуць мясцовыя выбары. Калі яны пройдуць справядліва, Еўрапейскі саюз можа разгледзець пытанне пра магчымую адмену санкцый, — паведаміў палітык.

“Еўрапейскі саюз працягвае сваю руку беларускаму ўраду нягледзячы на тое, што ў Беларусі не ўсё добра, — патлумачыў Пратасевіч. — Аднак трэба ўлічваць, што такое рашэнне было прынята пасля таго, як на свабоду выйшаў Аляксандр Казулін. Гэта было папярэдняй умовай. І на сённяшні дзень рука ўсё яшчэ працягнутая. Цяпер сітуацыя ў Беларусі змешаная.

Сярод пазітыўных зменаў у Беларусі сябра Еўрапарламента назваў вызваленне Казуліна, допуск у распаўсюд газет “Народная воля і “Наша ніва, рэгістрацыю некаторых недзяржаўных аб’яднанняў, тое, што маніфестантаў не саджаюць у турмы, а толькі затрымліваюць і штрафуюць.

“З іншага боку, Арцём Дубскі знаходзіцца ў турме, дзесяць чалавек былі асуджаныя да абмежавання волі, некаторыя грамадскія арганізацыі, уключна з прававым цэнтрам “Вясна, не былі зарэгістраваныя, — пералічыў Яцэк Пратасевіч сутнасць прэтэнзій. — Я не хачу сказаць, што мы прымаем сітуацыю, аднак карціна не з’яўляецца чорнай ці белай. Паводле яго слоў, ЕС праводзіў кансультацыі ў Беларусі з людзьмі, якія прадстаўляюць увесь спектр палітычных сілаў. Таксама праводзіліся кансультацыі з больш шырокай міжнароднай супольнасцю, уключна з офісам АБСЕ. І большасць удзельнікаў кансультацый сказалі, што трэба працягваць дыялог і пакінуць “вакно магчымасцяў адчыненым. Аднак на пэўны часовы адрэзак і на пэўных умовах.

“Паверце нам, мы не грунтуем свой падыход толькі на заявах ці знешніх жэстах. Недастаткова, каб Лукашэнка сказаў Ярмошынай: “Памяняйце закон у адпаведнасці з рэкамендацыямі АБСЕ. Таксама недастаткова таго, што новы закон будзе проста перасланы ў парламент. Тое, чаго мы чакаем, — гэта рэальныя змены і правапрымяняльная практыка падчас мясцовых выбараў, — падкрэсліў кіраўнік дэлегацыі па сувязях з Беларуссю.

Яцэк Пратасевіч заўважыў, што Беларусь не мае абавязальніцтва дзейнічаць у адпаведнасці з рэкамендацыямі ЕС у сваім эканамічным і палітычным жыцці, бо не ёсць сябрам ЕС ці кандыдатам на ўступленне ў Еўрасаюз. “Аднак паколькі Беларусь хоча афіцыйна супрацоўнічаць з ЕС, хоча мець фінансавую падтрымку, сітуацыя змяняецца, — падкрэсліў палітык. — Мы гаворым, калі вы размаўляеце пра супрацоўніцтва, інвестыцыі, мы адказваем “так. Але і мы можам нечага чакаць. Найперш гэта змены ў эканоміцы. Любы, хто лічыць грошы, не будзе пазычаць кампаніі, якая іх губляе. Другое — пытанне правоў чалавека. Таму што ёсць ціск ад грамадства і палітыкаў, для якіх правы чалавека і дэмакратыя важныя. Вось чаму Лукашэнка гаворыць, што будзе ўносіць змены ў Выбарчы кодэкс. Не таму, што ён вялікі аматар дэмакратыі ці змяніў сваю палітычную філасофію. Але ён хоча нашай фінансавай падтрымкі і мусіць нешта рабіць.

Разважаючы пра цяперашняе збліжэнне Беларусі з ЕС, віцэ-маршалак Сената Рэспублікі Польшча Збігнеў Рамашэўскі падчас сустрэчы з журналістамі падкрэсліў, што нельга ў сваіх памкненнях ісці перад свядомасцю насельніцтва. “Самая вялікая небяспека ў тым, што энтузіясты, як некалі камуністы, пабудуюць тое, чаго мы не хочам. Я б хацеў, каб з Беларуссю ў нас былі добрыя міжнацыянальныя адносіны. Інтэграцыя з Еўропай мусіць быць квазістатычным працэсам, — зазначыў палітык.
------------------------------------------------------

Даведка:

Упершыню візавыя санкцыі былі ўведзены ў 2004 годзе ў дачыненні чатырох беларускіх службоўцаў, да 2006 года спіс вырас да 41 чалавека. У кастрычніку 2008 года кіраўнік МЗС краін ЕС прыпыніў на паўгода дзеянне санкцый для 36 асобаў з гэтага спісу. У ім засталіся пяць чалавек: тыя, каго Еўропа падазрае ў дачыненні да палітычных знікненняў у 1999–2000 гадах (экс-міністры ўнутраных спраў Юрый Сівакоў і Уладзімір Навумаў, былыя дзяржсакратар Рады бяспекі Віктар Шэйман і камандзір брыгады спецназу ўнутраных войскаў МУС Дзмітрый Паўлічэнка), а таксама старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына. 16 сакавіка гэтага года на паседжанні ў Бруселі прыпыненне санкцый было падоўжана на дзевяць месяцаў. Але дзеянне санкцый адносна гэтых пяці чалавек працягвалася на год.

Каментаваць