Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

G7 пагражае Расіі новымі санкцыямі за зрыў мінскіх дамоўленасцей

Краіны «Вялікай сямёркі» заяўляюць, што гатовыя ўжыць адпаведныя меры ўздзеяння супраць тых, хто не будзе выконваць новыя мінскія дамоўленасці. Пра гэта гаворыцца ў распаўсюджанай у пятніцу, 13 лютага, заяве G7.



«G7 гатовая прыняць адпаведныя меры супраць тых, хто парушае «мінскі пакет», узмацняючы кошт для іх, асабліва супраць тых, хто не выконвае дамоўленасці аб усёабдымным спыненні агню і вывадзе цяжкага ўзбраення», — гаворыцца ў заяве.
 
 
Лідэры Канады, Францыі, Германіі, Італіі, Японіі, Вялікабрытаніі, ЗША, прэзідэнты Еўрапейскага савета і Еўракамісіі выказалі занепакоенасць у сувязі з абвастрэннем сітуацыі ў раёне Дэбальцава, дзе актывізаваліся дзеянні сепаратыстаў пры падтрымцы Расіі.
 
 
«Мы ў чарговы раз асуджаем незаконную анэксію Крыма Расіяй, што з'яўляецца парушэннем міжнароднага права», — таксама адзначыла «Вялікая сямёрка».

Каментаваць