Гадавіна разні на Плошчы Цяньаньмэнь

У кітайскіх турмах і зараз знаходзяцца ўдзельнікі дэманстрацыяў 1989 года.

Дзясяткі кітайскіх грамадскіх актывістаў апынуліся ў турме напярэдадні чарговай гадавіны разні на Плошчы Цяньаньмэнь у Пекіне.

Сёння мінае 23 гады з моманту, калі кітайскае войска жорсткім чынам разагнала студэнцкія пратэсты. Афіцыйная колькасць смяротных ахвяраў ніколі не была агучаная. Паводле розных дадзеных, маглі загінуць нават некалькі тысяч чалавек.

Цягам 23 гадоў кітайскія ўлады рабілі шмат, каб сцерці дату 4 чэрвеня са свядомасці грамадзянаў. Разня на Плошчы Цяньаньмэнь — гэта адна з найбольш забароненых тэмаў у КНР.

Як паведамілі няўрадавыя арганізацыі, напярэдадні сёлетняй гадавіны па ўсім Кітаі былі арыштаваныя некалькі дзясяткаў актывістаў.

Па сённяшні дзень у кітайскіх турмах знаходзяцца людзі, якія ўдзельнічалі ў мірных дэманстрацыях на Плошчы Цяньаньмэнь у 1989 годзе.

Паводле radyjo.net

Каментаваць