Галоўная палка краіны

Новы год і Каляды — ці можна знайсці сярод іншых святочных дзён больш сямейныя? Але ў нашай краіне, так павялося з савецкіх часоў, нават на святкаванне Новага года ўстаноўлены дзяржрэгламент. Галоўная ёлка краіны месціцца на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску. Галоўныя ёлкі, дзе вышэйшы ў параўнанні з Дзедам Марозам статус мае кіраўнік мясцовай вертыкалі, ёсць у кожным абласным і раённым цэнтрам.



Новы год і Каляды — ці можна знайсці сярод іншых святочных дзён больш сямейныя? Але ў нашай краіне, так павялося з савецкіх часоў, нават на святкаванне Новага года ўстаноўлены дзяржрэгламент. Галоўная ёлка краіны месціцца на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску. Галоўныя ёлкі, дзе вышэйшы ў параўнанні з Дзедам Марозам статус мае кіраўнік мясцовай вертыкалі, ёсць у кожным абласным і раённым цэнтрам.

Побач з галоўнай ёлкай месціцца і галоўная палка. Яна ахоўвае ёлку, каб не свядомы просты люд дачасна лямпачкі не пазнімаў. 19 снежня яна добра папрацавала па галовах і іншых далікатных месцах грамадзян, якія  паспрабавлі адзіным магчымым для іх спосабам выказаць свой пратэст супраць чарговай палітычнай правакацыі. Яе, па той жа савецкай традыцыі,  у нас клічуць выбарамі. Хоць яна мае такое ж падабенства з выбарамі, як вожык са шчоткай для абутку — і ён і яна колюцца. І нам кажуць, калі яно так і ёсць — вожык і шчотка гэта адно і тое ж.

На астатнія “дробязі (вожыкі памнажаюцца шляхам палавых кантактаў, а шчоткі робяць на фабрыцы, набіваючы свіной шчацінай драўляную дошчачку) увагу звяртаць не рэкамендуецца. Адказ такі — не ваша справа!

Дададзім, вельмі важная і маштабная справа. Ужо нават без дапамогі шматлікіх назіральнікаў за непасрэдным ажыццяўленнем выбарчай працэдуры можна казаць аб крытычнай масе фальсіфікацый. Тэхнічныя і арганізацыйныя фальсіфікацыі робяцца літаральна на кожным участку, маштабным з’яўляецца псіхалагічны ціск. Усё гэта дазваляе ператварыць свядомага грамадзяніна ў бязвольнага слізняка. Большае, на што ён здольны, гэта паказаць начальству дулю ў кішэні. Добра, што  для такіх “смелых палахліўцаў існуюць выбары. Чалавек колькі гадоў запар дэманструе вышэйшую ступень лаяльнасці, а сам цешыць сябе надзеяй: вось будуць выбары — і мы вам пакажам. Гэтым разам такія настроі ніхто асабліва і не хаваў. Вялікаму мноству людзей настолькі надакучыла напаўрасліннае існаванне, што пытанне “за каго галасаваць? абмяркоўвалася нават у цэхавых “курылках. Не трэба было і сацыёлагаў, каб досыць дакладана вызначыць, што на гэты раз “прэзідэнт, якога выбіраюць у прэзідэнты не мае выключных шанцаў.

Зразумела, пытанне палітычных настрояў у грамадстве вельмі важнае перш-наперш для самога грамадства. І іншых краінах яго вывучэннем займаюцца навукоўцы. Тыя ж сацыёлагі. Здавалася б, што ў Беларусі, дзе існуе з паўтузіна розных сацыялагічных цэнтраў, дзе кожны год некалькі дзясяткаў студэнтаў атрымоўваюць дыпломы сацыёлагаў, праблем такога кшталту не павінна быць. Але і інстытут сацыялогіі НАН РБ, і даследчыя цэнтры шматлікіх універсітэтаў  засталіся убаку. Замест іх працавалі, хочацца сказаць, сацыялагічныя спецслужбы, нанятыя самой уладай. Кожны разумее, які заказ яны пры гэтым выконвалі. І кожны разумее, што рэйтынг добра вядомай усім асобы, які вагаўся ад 70 да 80%,  ёсць самай натуральнай палітычнай фальшыўкай, асабліва небяспечнай правакацыяй.

У адрозненні ад іншых, гэтыя фальшыўкі маюць сваіх аўтараў, бо кожная справаздача падпісваецца адказнымі за выкананнем работ асобамі. За грошы, асабліва за вялікія грошы, смелымі робяцца нават інтэлігентныя паненкі з універсітэцкімі дыпломамі. Прынамсі, патрэбны вынік забяспечваюць.

Бываюць сітуацыі, калі вельмі цяжка паверыць у самае відавочнае. Сказалі, што ў Лукашэнкі 80%, а ты толькі патыліцу чухаеш — няўжо? Няўжо гэта я адзіны дурань у краіне, а Ярмошына самая разумная істота і ўсё ведае? Можна канчаткова з глузду з’ехаць. У такіх выпадках дапамагаюць сведчанні слынных аўтарытэтаў. На думку віцэ-спікера расійскай Дзярждумы Уладзіміра Жырыноўскага, Лукашэнка не мог набраць больш 30% галасоў, бо такі рэйтынг дзеючай улады ёсць звычайным у сусветнай практыцы. Незалежна ад таго, добрая яна або кепская. Людзям хочацца нават уяўных зменаў. Асабліва калі гэтая ўлада штораз перамагае і спыняцца на перамогах не збіраецца.

Магчыма, у палемічным запале спадар Жырыноўскі крыху перабольшвае. Але ці яму не ведаць, як робяцца на постсавецкай прасторы выбары. Па ўсіх прыкметах шэф польскага МЗС Радаслаў Сікорскі — чалавек значна больш памяркоўны. Але і ён са спасылкай на ўласныя крыніцы сцвярджае, што Лукашэнка ў нядзелю атрымаў 40% галасоў. А гэта значыць, што вынікі былі сфальсіфікаваны. 

Менавіта ў гэтым ёсць праўда факта, на якую трэба апірацца ў далейшым. Жыццё не скончылася.

Зараз шмат хто ўзгадвае трыццатыя гады. Але такога масавага збіцця людзей у Мінску, мусіць, не было з часоў курлоўскага расстрэлу рабочых. Нават пасля правакацыйнага забойства Кубэ акупанты не распачалі масавых рэпрэсій. Іх напачатку  тысячагоддзя ажыццявіў Аляксандр Лукашэнка.

Галоўная ёлка краіны і галоўная яе палка.

Каментаваць