Год рэпрэсій у Беларусі

Заява Нарвежскага Хельсінкскага камітэту
Осла, 19 снежня 2011 года


19 снежня 2010 года мы сталі сведкамі мірных сходаў тысяч грамадзян у знак пратэсту супраць прыгнёту і скрадзеных прэзідэнцкіх выбараў. У тую ноч, калі сотні пратэстуючых былі арыштаваны паліцэйскімі сіламі, усе надзеі на прагрэс пахіснуліся. Кандыдаты ў прэзідэнты, лідары апазіцыі, лідары грамадзянскай супольнасці былі сагнаныя ў аўтазакі і звезеныя ў турмы, людзей збівалі без разбору.

Прайшоў год, а беларусы ўсё яшчэ бядуюць.

Заява Нарвежскага Хельсінкскага камітэту
Осла, 19 снежня 2011 года


19 снежня 2010 года мы сталі сведкамі мірных сходаў тысяч грамадзян у знак пратэсту супраць прыгнёту і скрадзеных прэзідэнцкіх выбараў. У тую ноч, калі сотні пратэстуючых былі арыштаваны паліцэйскімі сіламі, усе надзеі на прагрэс пахіснуліся. Кандыдаты ў прэзідэнты, лідары апазіцыі, лідары грамадзянскай супольнасці былі сагнаныя ў аўтазакі і звезеныя ў турмы, людзей збівалі без разбору.

Прайшоў год, а беларусы ўсё яшчэ бядуюць.

Алесь Бяляцкі, лідар праваабарончага цэнтра “Вясна, які на працягу многіх гадоў дапамагаў ахвярам рэжыму, аказаўся асуджаным да чатырох з паловай гадоў пазбаўлення волі строгага рэжыму. Кандыдаты ў прэзідэнты Андрэй Саннікаў і Мікалай Статкевіч, сябра каманды Саннікава Зміцер Бандарэнка знаходзяцца ў турме. Эдуард Лобаў, Зміцер Дашкевіч і Павел Севярынец былі асуджаныя да доўгіх тэрмінаў турэмнага зняволення. Яны хацелі служыць і спрыяць развіццю беларускага грамадства. За гэта яны былі кінутыя ў турмы пасля 19 снежня 2010 года.

— Бадай, ніколі не было лепшай магчымасці ўплываць на гэтую краіну, — кажа Б'ёрн Энгесланд, генеральны сакратар Нарвежскага Хельсінкскага камітэта. — Ніколі раней беларускі лідар не сутыкаўся з такім моцным эканамічным крызісам, як сённяшні калапс валюты, востры недахоп матэрыяльных і памяншэнне валютных рэзерваў. Павышэнне ўціску апазіцыйна настроеных грамадзян ёсць прыкмета таго, што ён адчувае сябе неабароненым. Тым не менш, еўрапейскія краіны і інстытуты не ў стане ўзгадніць адзіную эфектыўную палітыку ў дачыненні да Беларусі. Патрэба зрабіць гэта стаіць вельмі востра. Мы лічым, што Нарвегія таксама магла б адыграць больш актыўную ролю ў гэтых намаганнях.

Рэпрэсіі супраць дэмакратыі ў Беларусі з 19 снежня мінулага года былі беспрэцэдэнтнымі нават для Беларусі. Кантроль над грамадствам стаў больш жорсткім. Працягваюцца затрыманні і запалохванні людзей, кантроль службаў бяспекі ўзмоцнены. Незалежныя сродкі масавай інфармацыі знаходзяцца пад пагрозай закрыцця, штрафаў або крымінальнага пераследу. Абаронцы лідараў апазіцыі былі пазбаўлены адвакацкай ліцэнзіі. АБСЕ і спецыяльным дакладчыкам устаноў па правах чалавека, побач з міжнароднымі праваабронцамі, было адмоўлена ва ўездзе у краіну.

У беларускіх турмах на палітычных зняволеных аказваецца псіхалагічны ціск, здароўе некалькіх зняволеных пагоршылася. Мы вельмі занепакоеныя здароўем Андрэя Саннікава і Змітра Бандарэнкі, а таксама здароўем Дашкевіча і Бяляцкага. Яны жывуць у вельмі дрэнных умовах, да іх абмежаваны доступ родных і адвакатаў. Прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч ужо доўгі час з’яўляецца палітычным зняволеным, толькі што ён прыпыніў галадоўку.

Аляксандру Лукашэнку нельга дазваляць працягваць пагражаць беларускаму народу.

Рэжым працягвае саджаць у турмы тых, што выступаюць супраць Лукашэнкі. Асуджаныя "анархісты" Мікалай Дзядок, Аляксандр Францкевіч і Ігар Аліневіч. Яшчэ трое — Яўген Васьковіч, Арцём Пракапенка і Павел Сырамалотаў — былі асуджаныя да сямі гадоў турэмнага зняволення за дробнае хуліганства, пры сур'ёзных парушэннях вядзення суда.

Беларусь — апошняя краіна ў Еўропе, што выконвае смяротныя прысуды. 30 лістапада Дзмітрый Канавалаў і Уладзіслаў Кавалёў былі асуджаны на смяротнае пакаранне за выбух у метро ў красавіку 2011 года. Ёсць падставы меркаваць, што гэтыя людзі падвергліся несправядліваму суду, дзе было недастаткова доказаў іх віны. Пытанне смяротнага пакарання стала набалелым. Экзекуцыя ў Беларусі павінна быць адменена.

Улады Беларусі робяць усё магчымае для падрыву дзейнасці грамадзянскай супольнасці. На працягу дзесяці гадоў беларускае заканадаўства і іншыя абмежавальныя меры паступова вымусілі многія НДА сысці ў падполле.

Зусім нядаўна прававыя абмежаванні сталі яшчэ больш жорсткімі. Беларусь з’яўляецца часткай Еўропы, і тое, што адбываецца зараз у Беларусі, — гэта злачынства супраць агульнаеўрапейскіх каштоўнасцяў. Тым не менш, мы ўпэўненыя, што гэта можа змяніцца вельмі хутка.

Нарвегія і аб'яднаная Еўропа павіны патрабаваць безумоўнага вызвалення ўсіх палітвязняў і аднаўлення ўсіх грамадзянскіх правоў, і, у якасці ўмоваў працягу дыялогу з Лукашэнкам і яго рэжымам, спынення далейшых арыштаў і пераследу праваабаронцаў і актывістаў;

— актывізаваць супрацоўніцтва з беларускай грамадзянскай супольнасцю і апазіцыйнымі сіламі і працаваць толькі з імі, пакуль не будуць вызваленыя ўсе палітвязні;

— дзяржавы і праваабарончыя інстытуты павінны аб'яднаць свае сілы для выпрацоўкі стратэгіі ў падтрымку дэмакратыі ў Беларусі і павялічыць ціск на цяперашні рэжым. Дакладчыкі Асамблеі і Савета Еўропы, сумесна з Упраўленнем Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека, спецыяльных дакладчыкаў і рабочых груп, а таксама ПА АБСЕ могуць удзельнічаць у рэгулярным супрацоўніцтве па сітуацыі ў Беларусі;

— мы падтрымліваем санкцыі ў дачыненні да Беларусі і заклікаем еўрапейскія дзяржавы павялічыць колькасць санкцый у дачыненні да дзяржаўных прадпрыемстваў, і перастаць прыкідвацца, што гэта звычайны бізнэс. Міжнародны Валютны Фонд не павінен прапаноўваць Лукашэнку якой-небудзь дапамогі.

Будзьце гатовыя да зменаў — яны непазбежна прыходзяць — і не пакідайце надзеі.

Нарвежскі Хельсінкскі камітэт

Каментаваць