Газета "Известия" назвала Гітлера "палітыкам вышэйшага класу"

Чалец Грамадскай палаты РФ, палітолаг Андранік Мігранян выказаў меркаванне, што прыйшоў час па-новаму ацаніць гістарычную ролю Адольфа Гітлера.



Плакаты Германіі і СССР


Трэба адрозніваць Гітлера да 1939 года і аддзяляць мух ад катлет. Справа ў тым, што пакуль Гітлер займаўся збіраннем зямель і… без адзінай каплі крыві аб’яднаў Германію з Аўстрыяй, Судзеты (сёння рэгіён Чэхіі — рэд.) з Германіяй, Мемель (сёння Клайпеда ў Літве) з Германіяй, ён фактычна завяршыў тое, што не ўдалося Бісмарку”.

“…Калі б Гітлер спыніўся на гэтым, — сцвярджае Мігранян на старонках газеты «Известия», — ён бы застаўся ў гісторыі сваёй краіны палітыкам вышэйшага класу». Таксама Мігранян лічыць, што «вытокі Другой сусветнай вайны — у вельмі жорсткіх умовах Вярсальскага дагавора, які прынізіў нямецкі народ, падзяліў нямецкія землі, узваліў на Германію кабальныя ўмовы».

Раней у савецкай гістарыяграфіі панавала меркаванне, што Другая сусветная вайна пачалася з-за агрэсіўных планаў нямецкіх нацыянал-сацыялістаў на чале з Гітлерам — планаў “сусветнага валадарства”, планаў “канчатковага вырашэння габрэйскага пытання”.

Каментуючы гэту публікацыю ў сваім блогу на сайце “Эхо Москвы” палітык Леанід Гозман іранізуе: “Не сумняваюся, што ў цэлым Мігранян мае рацыю. Канешне, да 1939 Гітлер таксама тое-сёе паспеў — Дахаў (канцлагер — рэд.) працаваў на поўную магутнасць, расавыя законы, Крышталёвая ноч і некаторыя іншыя дробязі”.

Па меркаванні Гозмана, публікацыя тэксту Міграняна ў такім “сервільным” выданні, як “Известия”  (належыць “фінансісту Пуціна” Юрыю Кавальчуку — рэд.) сведчыць, што абяленне падабаецца начальству ў Крамлі: “Атрымлівецца, што абяленне Гітлера падабаецца начальству? Атрымліваецца, што ў адказ на канстатацыю падабенства нашых дзеянняў з дзеяннямі Гітлера ў Судзетах адзінае, што афіцыйная прапаганда здольная сказаць, гэта тое, што Гітлер быў, па сутнасці, не такім ўжо і дрэнным?”

“Калі кіравацца логікай чалавека па прозвішчу Мігранян, — піша у сваім блогу на “Эхо Москвы” член праўлення Інстытута сучаснага развіцця, намеснік дырэктара ИМЭМО РАН Яўген Гонтмахер, — дык “палітыкам найвышэйшага класа” можна стаць, напрыклад, праз пераслед габрэяў і цыган”, і прыводзіць шматлікія факты расісцкай палітыкі Гітлера да 1939 года. 

Паводле сайта eajc.org

Нагадаем, раней паведамлялася, што акупацыю Крыма Расіяй пачалі параўноўваць з палітыкай гітлераўскай Германіі па інкарпарацыі Аўстрыі ў склад Германіі. За гістарычны артыкул на гэту тэму прафесар МГИМО Андрэй Зубаў быў звольнены з інстытута. 

Абмеркаванне:

  • Шыполь
  • 2014-04-06 18:10:56
Сашок, у цябе пасьлядоўнікі ўжо, ганарыся.

Каментаваць