Хутка і канструктыўна

Завяршыла сваю працу другая сесія Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь чацвёртага склікання.

Апошняе пасяджэнне парламенту пачалося са спазненнем на паўтары гадзіны. Прычынай затрымкі сталі сустрэчы спікера Уладзіміра Андрэйчанкі з дэлегацыяй Вярхоўнай Рады Украіны і кангрэсменамі ЗША. Дэпутаты хуценька без доўгіх абмеркаванняў прынялі ў першым чытанні шэраг змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законапраекты.

Завяршыла сваю працу другая сесія Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь чацвёртага склікання.

Апошняе пасяджэнне парламенту пачалося са спазненнем на паўтары гадзіны. Прычынай затрымкі сталі сустрэчы спікера Уладзіміра Андрэйчанкі з дэлегацыяй Вярхоўнай Рады Украіны і кангрэсменамі ЗША. Дэпутаты хуценька без доўгіх абмеркаванняў прынялі ў першым чытанні шэраг змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законапраекты.

Найбольш цікавым ёсць унясенне нормы ў праект Закона “Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях дэкларавання фізічнымі асобамі прыбыткаў, маёмасці і крыніцаў грашовых сродкаў, якая прадугледжвае абмежаванне перыяду, за які падатковыя органы маюць права патрабаваць дэкларавання прыбыткаў — не больш дзесяці поўных каляндарных гадоў, што папярэднічаюць году, у якім быў накіраваны пісьмовы запыт аб прадстаўленні дэкларацыі аб прыбытках і маёмасці. Акрамя таго, унесеныя ўдакладненні ў тэрміналогію закона, уключаны пералік прыбыткаў, якія не падпадаюць пад дэклараванне.

Спікер Уладзімір Андрэйчанка заявіў, што праца сесіі прайшла “канструктыўна і па-дзелавому. За гэты час было разгледжана 95 пытанняў, прынята 35 законапраектаў у першым чытанні, 27 — у другім, 13 праектаў законаў аб ратыфікацыі міжнародных дамоў, разгледжана дзевяць дэкрэтаў кіраўніка дзяржавы. Сярод законапраектаў найбольшы рэзананс мелі праект Закона “Аб амністыі ў сувязі з 65-годдзем вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, а таксама ўнясенне паправак у крымінальны і адміністрацыйны кодэксы, якія забараняюць піццё піва і іншых слабаалкагольных напояў у грамадскіх месцах.

Законапраект прадугледжвае прыцягненне да адміністрацыйнай адказнасці парушальнікаў новых нормаў — ужыванне алкаголю на вуліцы абыдзецца ў восем базавых велічынь. Калі на працягу года пасля накладання спагнання парушальніка зноў зловяць за распіваннем спіртнога ў грамадскім месцы, яму будзе пагражаць штраф у памеры ад 2 да 15 базавых велічынь або адміністрацыйны арышт. Паленне ў грамадскім месцы будзе карацца штрафам да 4 базавых велічынь. Гэтыя нормы будуць дзейнічаць на практыцы, калі законапраект прыме Савет міністраў, а таксама падпіша кіраўнік дзяржавы.

Паводле слоў старшыні парламента Уладзіміра Андрэйчанкі, асаблівасцю гэтай сесіі стала “актывізацыя дыялога з еўрапейскімі парламенцкімі структурамі, у першую чаргу з Парламенцкай Асамблеяй Савета Еўропы. “Зробленая вялікая праца ў накірунку аднаўлення для Нацыянальнага сходу Беларусі статуса адмыслова запрошанага ў ПАСЕ, — падкрэсліў спікер.

Нагадаю, што напрыканцы чэрвеня ў “палатцы была створаная працоўная група па распрацоўцы прапановаў па ўвядзенні мараторыя на смяротнае пакаранне. Увядзенне мараторыя на смяротную кару — адно з патрабаванняў Парламенцкай Асамблеі Савета Еўропы для аднаўлення Беларусі статусу адмыслова запрошанага ў ПАСЕ. Старшыня Вярхоўнага суда Рэспублікі Беларусь Валерый Сукала 25 чэрвеня заявіў, што судовая сістэма Беларусі гатовая да таго, каб у краіне адмянілі смяротную кару.

“Калі ў Канстытуцыі Беларусі смяротная кара пазначаная як часовая, то гэтая норма непазбежна пацягне за сабою яе адмену. Мараторый на ўжыванне смяротнай кары — гэта мера прамежкавая, — адзначыў старшыня Вярхоўнага суда. Пажыццёвае зняволенне ў беларускім заканадаўстве было замацавана ў 1999 годзе. За гэты час да пажыццёвага пазбаўлення волі былі асуджаныя 130 чалавек. Летась да пажыццёвага зняволення ў Беларусі было асуджана 7 чалавек, а да смяротнай кары — 2 чалавека.

Разам з тым па выніках сесіі засталася нявырашанай палітычная інтрыга пра прызнанне незалежнасці Паўднёвай Асеціі і Абхазіі. Калі не будзе склікана пазачарговае пасяджэнне, то пытанне можа быць унесенае на разгляд восенню.

Каментаваць