Як ДАІ у Лябедзькі правы забірала — з'явілася ВІДЭА

УУС Брэсцкага аблвыканкама выступіла з афіцыйнай заявай наконт затрымання лідара Аб'ядннай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі. У заяве гаворыцца, што 9 лютага супрацоўнікі аддзялення ДАІ Жабінкаўскага РАУС каля вёскі Булькава спынілі аўтамабіль «Фальксваген Джэта».

«Кіроўца транспартнага сродку праігнараваў патрабаванні супрацоўнікаў АДАІ прад'явіць дакументы на аўтамашыну і пасведчанне кіроўцы. Пры гэтым мужчыне неаднаразова растлумачваліся прававыя наступствы непадпарадкавання законным патрабаванням, таксама ён быў папярэджаны аб магчымасці прымянення ў дачыненні да яго фізічнай сілы», — гаворыцца ў заяве брэсцкай міліцыі.

Міліцыянты таксама дадалі відэа, на якім бачна, што Лябедзька не адмаўляецца паказаць дакументы, але не перадае іх у рукі інспектару.

Пасля затрымання Анатоля Лябедзьку даставілі ў Жабінкаўскі РАУС, дзе выявілася, што тэрмін дзеяння яго пасведчання кіроўцы скончыўся вясной 2017 года, гаворыцца ў заяве.


На старшыню АГП склалі два пратаколы — за кіраванне транспартным сродкам асобай, якая не мае права кіравання, і непадпарадкаванне законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы пры выкананні ім службовых паўнамоцтваў. Яго аўтамабіль змешчаны на ахоўную стаянку.

Суд над Анатолем Лябедзькам перанесены на 23 лютага. Паведамляецца, што гэта зроблена па хадайніцтве Лябедзькі.


Еўрарадыё


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • Anatol Starkou
  • 2018-02-12 20:03:36
Нават уявіць сабе не магу, каб нешта падобнае адбылося ў Штатах. Анатоль Лябедька не мае рацыі. 100%.

Каментаваць