ЕС лічыць неабходнай умовай перамір'я сыход баевікоў з Украіны

Неад'емнай часткай пагаднення павінны быць пастаянны маніторынг на мяжы і сыход незаконных узброеных фармаванняў.



Еўрасаюз гатовы падтрымаць намаганні па выкананні рэжыму спынення агню на Данбасе. 
 
 
Пра гэта гаворыцца ў заяве афіцыйнага прадстаўніка знешнепалітычнай службы ЕС. 
 
 
«Мы спадзяемся, што гэта будзе першым крокам на шляху да ўстойлівага палітычнага рашэння на аснове павагі да суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны. Пастаянны маніторынг расійска-украінскай мяжы і сыход незаконных груп і сілаў, якія дзейнічаюць на тэрыторыі Украіны, павінны быць неад'емнымі часткамі такога рашэння. ЕС гатовы падтрымаць любыя намаганні, звязаныя з ажыццяўленнем пагаднення аб спыненні агню, у тым ліку праз АБСЕ. Мы будзем працягваць уважліва сачыць за развіццём падзей», — сказана ў заяве. 

Каментаваць