Кааліцыя “шасці” не адмаўляецца ад удзелу ў парламенцкіх выбарах

19 снежня 2011 года на новым офісе партыі БНФ адбыўся круглы стол, прысвечаны гадавіне трагічных падзей на Плошчы Незалежнасці. На мерапрыемства былі запрошаны прадстаўнікі шасці дэмакратычных партый і рухаў, якія з’яўляюцца ўдзельнікамі пагаднення “Аб умовах правядзення свабодных выбараў як важнейшага элементу выхаду Беларусі з сістэмнага палітычнага і эканамічнага крызісу.
 



19 снежня 2011 года на новым офісе партыі БНФ адбыўся круглы стол, прысвечаны гадавіне трагічных падзей на Плошчы Незалежнасці. На мерапрыемства былі запрошаны прадстаўнікі шасці дэмакратычных партый і рухаў, якія з’яўляюцца ўдзельнікамі пагаднення “Аб умовах правядзення свабодных выбараў як важнейшага элементу выхаду Беларусі з сістэмнага палітычнага і эканамічнага крызісу.
 
Удзельнікі круглага стала імкнуліся адказаць на два пытанні. Першае: якія мэты пэўныя структуры ставілі, прымаючы ўдзел у прэзідэнцкіх выбарах і заклікаючы людзей на Плошчу ў 2010 годзе, і ці дасягнуты былі гэтыя мэты? Другое: якія мэты яны ставяць перад сабой у новым палітычным сезонам і маючых адбыцца парламенцкіх выбарах, якім шляхам разлічваюць дасягнуць гэтай мэты?

Сярод прысутных прадстаўнікоў Руху “За Свабоду, кампаніі “Гавары праўду, партый БХД, “Справядлівы свет, “Еўрапейская Беларусь, БНФ, АГП ніхто з удзельнікаў не гатовы пакуль адмовіцца ад удзелу ў парламенцкіх выбарах. Некаторыя палітыкі падкрэслівалі пазітыўныя моманты мінулай прэзідэнцкай кампаніі.

Задачай-мінімум на выбарах–2010, па словах старшыні партыі БНФ А. Янукевіча, было недапушчэнне сцэнараў, якія б пашкодзілі нацыянальным інтарэсам Беларусі. “На выбарах мы выказвалі засцярогі такога сцэнару, па якому Лукашэнка мог быць заменены на прамаскоўскага прэзідэнта, выказвалі засцярогі, што ў дзень выбараў мог рыхтавацца кіргізскі сцэнар, з крывёю — з мэтаю дыскрэдытацыі і Лукашэнкі, і беларускай апазіцыі. У пэўнай ступені мы дасягнулі некаторых мэтаў падчас выбараў. Пакуль Беларусь застаецца незалежнай дзяржавай, пакуль апазіцыя застаецца асноўнай рухаючай сілай пратэсту, — падкрэсліў палітык.

Прадстаўнік кампаніі “Гавары праўду Міхаіл Пашкевіч адзначыў: “Мэта Плошчы не была дасягнутай. Адбыўся суцэльны разгром апазіцыі. І самы галоўны ўрок для дэмакратычных сілаў — трэба дамаўляцца, ісці адзін аднаму насустрач.

Віктар Івашкевіч лічыць задачы, пастаўленыя ўдзелам у выбарах 2010 года, выкананымі. “Галоўнай задачай для нас была максімальная дэлегітымізацыя рэжыму. Відавочна, што існуе змова прагматычных еўрапейцаў і дыктатара, уцягванне прагматычных дэмакратаў у імітацыю перабудовы. Мы намагаліся як мага шмат людзей уцягнуць у супрацьстаянне з рэжымам, максімальна вывесці на Плошчу. Дэлегітымізацыя Лукашэнкі адбылася, у тым ліку, і па-за межамі Беларусі. І не адбылося саюзу праўладнай наменклатуры з наменклатураю Еўразвязу, — падкрэсліў лідар Беларускай партыі левых і «Справядлівы свет».

Намеснік старшыні Руху cалідарнасці “Разам Аляксандр Макаеў звярнуўся да ўдзельнікаў круглага стала з пытаннем, хто можа падтрымаць пасыл да грамадства, што выбараў у нашай краіне не існуе. Ніводзін з прысутных палітычных суб’ектаў не даў дакладнага адказу на гэтае пытанне.
З фарматам удзелу ў парламенцкіх выбарах апазіцыя вызначыцца да 20 студзеня.
 

Каментаваць