Калядаванне апынаецца пад забаронай

Супраць актывіста ініцыятывы «Дзея» Пятра Маркелава пачалі адміністрацыйны працэс за ўдзел у «Канаплянай калядзе» 25 снежня (арт. 23.34 ч.3). Тады група маладзёнаў прайшлася па вуліцах Менску спяваючы песьню «А ўчора з вячора», перайначаную пад тэматыку кампаніі Legalize Belarus.
Некалькі дзён таму актывіст падаў подпісы і іншыя дакумэнты на рэгістрацыю кандыдатам у дэпутаты мясцовых саветаў. «Мы скарыстаем магчымасьць праводзіць пікеты па заяўляльным прынцыпе каб працягваць даносіць да людзей і дзяржавы неабходнасьць спынення вайны з наркотыкамі», — кажа Пётр.

Паводле Дзея

Каментаваць