Камісар Хан упершыню наведае Беларусь з афіцыйным візітам

Ёханэс Хан упершыню наведае Беларусь 16-17 красавіка у якасці Камісара па Еўрапейскай палітыцы суседства і перамовах пра пашырэнне.



Візіт адбудзецца ў рамках наведвання камісарам усіх шасці краін Усходняга партнёрства напярэдадні Рыжскага саміта. Галоўная мэта візіта — вывучыць магчымасці для паляпшэння адносін паміж ЕС і Беларуссю.

Чакаецца, што ў рамках візіта Камісара Хана адбудзецца шэраг афіцыйных сустрэч, а таксама сустрэчы з апазіцыйными палітыкамі, паведамляе прадстаўніцтва Еўракамісіі ў Беларусі.

Значная частка праграмы прысвечана сустрэчам з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці, праваабаронцамі і сваякамі палітычных зняволеных.

Каментаваць