Камітэт Салідарнасці з Украінай накіроўвае назіральнікаў на выбары ў Раду

Беларускі Камітэт Салідарнасці з Украінай у супрацы з міжнароднымі украінскімі арганізацыямі накіраваў на выбары ў вярхоўную Раду 26 кастрычніка шэраг беларускіх назіральнікаў. Большасць з іх будзе ажыццяўляць назіранне ў Кіеве.



На думку кіраўніцтва Камітэту, гэта і дапамога Украіне ў справе ўсталявання дэмакратыі, і акцыя салідарнасці з украінскім народам, якому пагражае агрэсія Крамля.
 
 
Камітэт салідарнасці з Украінай створаны ў Беларусі як нефармальная грамадская ініцыятыва ў сакавіку 2014 года.
 
 
У яго склад увайшлі некалькі дзясяткаў чалавек, у тым ліку вядомыя палітыкі і грамадскія дзеячы Павел Севярынец, Аляксей Марачкін, Аляксей Янукевіч, Зміцер Дашкевіч ды іншыя.
 
 
Паводле прэс-рэліза БХД

Каментаваць