Камюніке амбасады Польшчы

Канфлікт паміж афіцыйным і неафіцыйным Саюзамі палякаў у Беларусі набыў міжнародны характар. Амбасада Польшчы звяртае ўвагу беларускіх СМІ на неадпаведнасць звестак, пададзеных некаторымі беларускімі тэлеканаламі.

Камюніке
для сродкаў масавай інфармацыі



Канфлікт паміж афіцыйным і неафіцыйным Саюзамі палякаў у Беларусі набыў міжнародны характар. Амбасада Польшчы звяртае ўвагу беларускіх СМІ на неадпаведнасць звестак, пададзеных некаторымі беларускімі тэлеканаламі.

Камюніке
для сродкаў масавай інфармацыі

У апошні месяц “Першы канал Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь змясціў у галоўных інфармацыйных праграмах, трансліруемых у 21.00 гадзіну, (у блоках, прысвечаных, у прыватнасці, “Саюзу палякаў у Беларусі) інфармацыю, якая выразна не адпавядае рэчаіснасці, напрыклад:

1.  Інфармацыю аб намеры адарваць і далучыць да Польшчы “цэлыя азначаныя рэгіёны Беларусі на правах усходніх тэрыторый.

2.  Інфармацыю аб недахопе ў Польшчы школ для беларускай меншасці, інфармацыю пра паланізацыю і праследаванні беларускай меншасці ў Рэспубліцы Польшча.

3.  У інфармацыі пра “паланізацыю і “праследаванні польскімі ўладамі беларускай нацыянальнай меншасці  быў выкарыстаны тэрмін “этнацыд – напэўна па аналогіі з генацыдам.

У якасці каментарыя няхай паслужыць паведамленне, што ў Польшчы дзейнічаюць у сучасны момант 20 базавых школ, 14 гімназій і некалькі ліцэяў, у якіх прадметы выкладаюцца на беларускай мове.

Цыклічна падобная інфармацыя з’яўлялася таксама ў інфармацыйных праграмах “ОНТ (Другі нацыянальны канал).

Публікацыя палемічных матэрыялаў дапускаецца і знаходзіцца ў межах журналісцкай этыкі, аднак змяшчэнне несапраўднай інфармацыі альбо сумніўнай у значэнні кантэксту ёсць не толькі дрэнным звычаем, але і злачынствам у святле беларускага заканадаўства. Шэраг несапраўдных дадзеных, прадстаўленых да публічнага ведама, можна было лёгка праверыць.

Канфлікт вакол “Саюза палякаў у Беларусі заслугоўвае  добрасумленнага аналізу і аб’ектыўнай інфармацыі ў дзяржаўных сродках масавай інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

З вялікай занепакоенасцю  і шкадаваннем мы ўспрымаем антыпольскую прапагандысцкую кампанію, прапанаваную Беларускім дзяржаўным тэлебачаннем, і ацэньваем яе як дрэнны курс у дыялогу паміж нашымі дзяржавамі.  

Павел Марчук - Першы сакратар амбасады Рэспублікі Польшча
 e-mail:pawel.marczuk@msz.gov.pl

http://www.minsk.polemb.net
 

Каментаваць