Кандыдат Статкевіч галасаваць адмовіўся

Мікола Статкевіч заявіў радыё “Свабода, што ён ня будзе асабіста прымаць удзел у галасаванні на выбарах прэзідэнта:



Мікола Статкевіч заявіў радыё “Свабода, што ён ня будзе асабіста прымаць удзел у галасаванні на выбарах прэзідэнта:

"Гэта ня толькі прынцыповая пазіцыя, тут ёсць і тэхнічны складнік. Думаю, што краіна перажыве калі я не прагаласую, але мабыць горш будзе, калі я не буду на плошчы. Арганізоўваць аперацыю па майму галасаванню з аховай – не варта. Тым больш, што ёсць другі складнік – мы ж ведаем як праходзяць выбары. Я не раю іншым майму прыкладу следаваць, хай хаця б  падумаюць куды ваш бюлетэнь падзець, парваць, знішчыць, і то праца. Я гэта ўжо даўно ацаніў – гэта імітацыя выбараў, балаганчык. Наглядзеліся. Тыя, хто спадзяваўся на нейкую лібералізацыю, нейкі другі тур, я думаю, што яны жорстка памыліліся. У нас няма іншага выйсця як прымусіць іх да дэмакратыі. А інструмент адзін – Плошча". http://www.svaboda.org/
 

Каментаваць