Карл Більт высмеяў словы Пуціна аб Старажытнай Русі і Крыме

Экс-міністр замежных спраў Швецыі Карл Більт высмеяў абгрунтаванне анэксіі Крыма, якое сёння агучыў расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін.



Шведскі дыпламат лічыць, што гэта вельмі нацягнутая прычына для парушэння межаў Украіны.
 
 
Пра гэта ён напісаў у «Твітэры».
 
 
«Вадохрышча кіеўскага князя-вікінга Уладзіміра ў старажытнагрэцкім горадзе Херсанэсе. Слабое абгрунтаванне маскоўскіх прэтэнзій на Крым»,  адзначыў ён.
 
 
Більт нагадаў Пуціну, што князь Уладзімір быў нашчадкам вікінгаў, а Херсанэс  грэцкім горадам.
 
 
Нагадаем, сёння Уладзімір Пуцін заявіў, што Крым і Севастопаль маюць цывілізацыйнае і сакральнае значэнне для Расіі, а калі б не анэксія Крыма, Захад знайшоў бы нагоду стрымаць моц Расіі.
 
 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць