Кіраўнік МЗС Францыі: Украіна пагадзілася на спецстатус для ўсходніх тэрыторый

Украінскі бок згодны з прапановай аб прадастаўленні спецыяльнага статусу усходнім рэгіёнах краіны, заявіў кіраўнік МЗС Францыі Ларан Фабіус на Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы.



«Заяўленая мэта Расіі — забеспячэнне бяспекі жыхароў усходу Украіны», — патлумачыў ён. Паводле яго слоў, «вырашыць праблему можна прадастаўленнем спецыяльнага статусу усходнім рэгіёнам» Украіны. «Мы гэта абмяркоўвалі з нашымі ўкраінскімі сябрамі, яны згодныя з прапановай аб прадастаўленні асаблівага (спецыяльнага) статусу гэтым тэрыторыям», — цытуе Фабіюса ТАСС. Ён адзначыў, што дэцэнтралізацыя ўлады ва Украіне «неабходная». Пры гэтым ні пра сутнасць асаблівага статусу, ні аб тэрыторыях, на якія ён будзе распаўсюджвацца, Фабіус не паведаміў.
 
 
Таксама кіраўнік МЗС Францыі дадаў, што ў Еўропе «ніхто не хоча вайны»: «Нам трэба выступаць адзіным фронтам, весці перамовы, але не ісці на саступкі, якія падарвалі б еўрапейскую бяспеку... Тое, да чаго імкнуцца сёння Германія і Францыі, — гэта дасягненне міру не толькі на паперы, але і на практыцы».
 
 
Афіцыйнай інфармацыі пра вынікі перамоваў у Кіеве і Маскве вельмі мала. Сустрэчы праходзілі за зачыненымі дзвярыма, ніякіх афіцыйных заяў лідэры краін па іх выніках не рабілі. У суботу ўвечары прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд стаў першым, хто прадметна выказаўся аб выніках. Паводле яго слоў, план прадугледжвае, у прыватнасці, стварэнне дэмілітарызаванай зоны працягласцю ад 50 да 70 кіламетраў. Аланд таксама выказаўся за шырокую аўтаномію для ўсходніх абласцей Украіны, але засталося незразумелым, ці ўваходзіць гэтая прапанова ў план ўрэгулявання ці гэта яго асабістае бачанне.

Абмеркаванне:

  • XXX
  • 2015-02-08 19:29:11
????????????????!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!

Каментаваць