«Кожны з нас — Джон Сільвер»

Лідар «Маладога фронту» Зміцер Дашкевіч у блогу 1863x заклікаў прыходзіць 14 кастрычніка а 10 гадзіне раніцы пад будынак Мінскага гарадскога суда. У гэты час у будынку будзе праходзіць закрыты суд над Эдуардам Пальчысам, вядомым пад псеўданімам Jhon Silver.

Дашкевіч абяцае пачаць збор подпісаў пад адным з артыкулаў Пальчыса, каб паказаць, што «кожны з нас — Джон Сільвер».

Дзевяць артыкулаў Пальчыса на 1863x суд Цэнтральнага раёну Мінску прызнаў экстрэмісцкімі. Праваабаронцы правялі незалежны аналіз артыкулаў і прызналі Пальчыса палітычным зняволеным. Таксама яго абвінавачваюць у распаўсюдзе парнаграфіі, але праваабаронцы заяўляюць, што адзіную парнаграфічную выяву Пальчыс апублікаваў, каб «прадэманстраваць карыстальнікам недапушчальныя падыходы да падачы інфармацыі некаторымі веб-рэсурсамі».

Паводле Радыё Свабода

 

Каментаваць