Ліст ад Міколы Статкевіча

18 лютага Кацярына Статкевіч атрымала ліст ад бацькі, Міколы Статкевіча, з магілёўскай крытай турмы.

Ліст з турмы ішоў два тыдні. Кацярына адзначае, што да бацькі даходзяць далёка не ўсе лісты.

У Шклоўскай калоніі Мікола Статкевіч апошні месяц сядзеў у цёмнай камеры з мокрымі сценамі, пасля этапу ў магілёўскую турму 10 дзён правёў у штрафным ізалятары. Зараз знаходзіцца ў камеры, у яго адзін сусед.

 Кацярына Статкевіч кажа, што з камеры адзін раз на дзень бацьку выпускаюць на гадзіну прагулкі пад канвоем у суправаджэнні сабак. “Але ты ведаеш, што я люблю сабак, і мяне гэта не напружвае, — піша палітвязень дачцэ, і працягвае: — У камеры я шмат чытаю, займаюся гімнастыкай. Яшчэ тут ёсць “радыёкропка з 1-й праграмай Беларускага радыё.

Прашэнне аб памілаванні Мікола Статкевіч падпісваць не збіраецца ні ў якім выпадку, што б з ім ні зрабілі: “Не ведаю, што тут будзе са мной далей, але дакладна ведаю, што “прасіцца я не буду, — адзначае палітвязень.

Каментаваць