Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

ЛДП вылучыць Алега Гайдукевіча кандыдатам у прэзідэнты на выбарах-2020

Ліберальна-дэмакратычная партыя Беларусі вылучыць кандыдатам у прэзідэнты на выбарах 2020 года Алега Гайдукевіча. Такое рашэнне прыняў з'езд партыі, што праходзіць у Мінску 12 жніўня, адзначаецца ў афіцыйным прэс-рэлізе партыі.

фота з фэйсбуку Алега Гайдукевіча

фота з фэйсбуку Алега Гайдукевіча


Сярод галоўных задач удзельнікі з'езда бачаць: абарону суверэнітэту і незалежнасці краіны, а таксама падтрымка Саюзнай дзяржавы і ЕАЭС.

Мы перакананыя, што Саюз з Расіяй і ЕАЭС адказваюць нашым нацыянальным інтарэсам! Але пры гэтым, мы перакананыя, што Беларусь павінна больш жорстка і паслядоўна адстойваць свае інтарэсы ва ўсіх інтэграцыйных утварэннях, інтарэсы Беларусі і яе народа заўсёды павінны быць на першым месцы! Партыя працягне працу па ўмацаванні ўзаемаадносін з Еўрапейскім саюзам, краінамі Блізкага Усходу! Мы выступаем за, па-сапраўднаму, шматвектарную палітыку нашай краіны!, — адзначаецца ў выніковай рэзалюцыі.

Алег Гайдукевіч — першы намеснік старшыні ЛДП. Яму 40 гадоў. Скончыў Акадэмію МУС. Да 2012-га працаваў у міліцыі, апошняя пасада — начальнік РУУС Фрунзенскага раёна. Затым працаваў у камерцыйных структурах. У 2012 г. абраны намеснікам старшыні ЛДП.

Ягоны бацька, старшыня ЛДП Сяргей Гайдукевіч браў удзел у прэзідэнцкіх кампаніях 2001, 2006 і 2015 гадоў.


Наша Ніва


Каментаваць