Літва не прапусціць электрычнасць з Астравецкай АЭС у Еўразвяз

Літва плануе пачаць дэмантаваць усе лініі электраперадач, якія злучаюць нацыянальную энергасістэму з Беларуссю.
«Думаю, што гэта цалкам выразны сігнал Беларусі, што тыя планы, якія намі зацверджаныя, паслядоўна праводзяцца ў жыццё», – сказаў Жыгімантас Вайчунас, міністр энэргетыкі Літвы.

Міністр падкрэсліў, што гэта будзе толькі тэхнічнае дзеянне. Літва працягвае працу на ўзроўні Еўразвязу з тым, каб у далейшым былі створаныя аднолькавыя ўмовы канкурэнцыі для вытворцаў краін – членаў ЕЗ і трэціх краінаў і каб электраэнергія з беларускай АЭС або іншых падобных небяспечных электрастанцый не магла трапіць на рынак ЕЗ.

Нагадаем, што Літва адмовілася набываць электраэнергію з Астравецкай АЭС, бо лічыць станцыю пагрозай нацыянальнай бяспецы. Адпаведную заяву прыняў у 2017 годзе Сейм Літвы.

Паводле belsat.eu

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць