Лябедзька і Казулін супраць

Анатоль Лябедзька і Аляксандр Казулін супраць візіту Лукашэнкі ў Прагу. Такую пазіцыю яны выказалі ў час сваіх перамоваў з дэпутатамі Еўрапарламента ў Страсбургу, паведамляе прэс-служба Аб’яднанай грамадзянскай партыі.

На думку былога палітвязня Казуліна, магчымае запрашэнне беларускага кіраўніка на майскі саміт кіраўнікоў краін Еўрасаюза і іх суседзяў у Прагу можа абазначаць, што «еўрапейскія каштоўнасці будуць прынесеныя ў ахвяру эканамічнаму прагматызму, і калі гэта адбудзецца, то можа быць успрынята як заняпад многіх ідэалаў Еўрасаюза і ў цэлым Еўропы».

Паводле лідэра АГП, запрашэнне Лукашэнкі ў Прагу многімі ў Беларусі будзе разглядацца як «індульгенцыя за ўсё, што ім рабілася ў Беларусі апошнія 15 гадоў і карт-бланш на новыя дзеянні, якія не адпавядаюць еўрапейскім каштоўнасцям і стандартам».

Беларускія палітыкі сустрэліся з «Балтыйскай групай» Еўрапарламента і кіраўніком дэлегацыі па сувязях з Беларуссю Яцэкам Пратасевічам.

Каментаваць