Лукашэнка: пад прэзідэнцкія выбары грошы друкаваць не будуць і заробкі не павысяць

На нарадзе па актуальных унутрыпалітычных пытаннях Лукашэнка звярнуўся да чыноўнікаў: "Галоўнай тэмай у нашай палітыцы заўсёды застаецца і будзе заставацца клопат аб чалавеку. Ніякая вытворчасць, ніякая краіна нічога не варта, калі яна не можа стварыць нармальныя ўмовы для жыцця простага чалавека", 



"Мы адкрыта і сумленна сказалі: мы не будзем пад выбары, друкуючы грошы або беручы з золатавалютных і іншых рэзерваў, накручваць заработныя платы. Але калі мы не маем такой магчымасці на павышэнне зарплаты, цэны павінны быць адпаведныя. Гэта ў нашых руках", —  падкрэсліў Лукашэнка.


"Не дай бог да канца жніўня — пачатку верасня прадпрыемствы не будуць працаваць на поўную магутнасць! Вось на склад нікому не патрэбна! Людзі павінны мець работу. Людзі павінны быць упэўнены ў заўтрашнім дні. Гэта галоўнае для ўлады. Вырашым мы гэта, і тады праблем не будзе з выбарамі", — сказаў кіраўнік дзяржавы.



"Галоўнае пытанне — гэта эканоміка, функцыянаванне эканамічнай сістэмы дзяржавы. Па гэтым крытэрыі будуць ацэньваць нашу дзейнасць у гэты перадвыбарны перыяд", — адзначыў ён.



Аляксандр Лукашэнка прапанаваў чыноўнікам абмеркаваць пытанні, якія неабходна вырашыць да пачатку і ў час выбарчай кампаніі, паведамляе belta.by: "У прыватнасці, яго цікавяць аб'ёмы фінансавання, пытанні арганізацыі правядзення масавых мерапрыемстваў у гэты перыяд і забеспячэння бяспекі людзей, працэс фарміравання выбарчых камісій, празрыстасць галасавання і падлік галасоў выбаршчыкаў, а таксама каго з міжнародных наглядальнікаў плануецца запрасіць".

Каментаваць