Лукашэнка пра перамовы «нармандскай чацвёркі»: елі яечню, малочныя прадукты, выпілі некалькі вёдраў кавы

Адказваючы на пытанне журналістаў аб тым, ці змог Аляксандр Лукашэнка паспаць гэтай ноччу, ён адзначыў: «Як я магу спаць? Як без боепрыпасаў можа ісці вайна на мірным фронце? — вобразна выказаўся кіраўнік беларускай дзяржавы. — Мая задача была боепрыпасы падносіць своечасова».



Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка расказаў журналістам пра некаторыя падрабязнасьці арганізацыі перамоваў лідэраў «нармандскай чацвёркі» ў Палацы Незалежнасці, якія праходзілі каля 16 гадзін, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
 
 
«І накармілі, і ўсім забяспечылі — вы бачылі, як гэта было арганізавана, — сказаў беларускі лідэр. — Усім кармілі, што ў Беларусі, Расіі вырабляецца».
 
 
«Елі яечню, сыр, малочныя прадукты, выпілі некалькі вёдраў кавы», — распавёў ён.
 
 
«Пазменна, я так разумею, спалі, асабліва эксперты, — адзначыў кіраўнік беларускай дзяржавы. — Пазменна спалі, таму што галава павінна быць светлая пры такіх фармулёўках дамоваў». Пры гэтым ён звярнуў увагу на тое, што кіраўнікам дзяржаў адпачыць не ўдалося.
 
 
Адказваючы на пытанне журналістаў аб тым, ці змог Аляксандр Лукашэнка паспаць гэтай ноччу, ён адзначыў: «Як я магу спаць? Як без боепрыпасаў можа ісці вайна на мірным фронце? — вобразна выказаўся кіраўнік беларускай дзяржавы. — Мая задача была боепрыпасы падносіць своечасова.Таму я стараўся выконваць сваю функцыю. Вы бачыце, што ў Мінску ў нас усё размеркавана і кожны робіць сваю справу».
 
 
Беларускаму лідэру нагадалі, што ў час нядаўняга дыялогу з журналістамі ён абяцаў падносіць кавы удзельнікам перамоваў па Украіне, толькі б яны дамовіліся, і спыталі, ці рабіў ён гэта падчас цяперашніх амаль 16-гадзінных перамоваў «нармандскай чацвёркі». «Так», — адказаў Аляксандр Лукашэнка.
 
 
БелТА

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць