Лукашэнка: Сарказі ўзяў у Кадафі на выбары 100 мільёнаў долараў

Аляксандр Лукашэнка заявіў, звяртаючыся з пасланнем парламента і народа 8 мая, што прэзідэнт Францыі Нікаля Сарказі, які пакідае пасаду, узяў у лівійскага лідара Муамара Кадафі на першую выбарчую кампанію 100 мільёнаў долараў, а не 50 мільёнаў, як пра гэта пішуць французскія СМІ.

"Калі яны такія разумныя, французы, яны павінны былі выправадзіць Сарказі яшчэ некалькі гадоў таму, калі ён узяў у лівійскага лідара грошы на перадвыбарную кампанію. І ўзяў ён не 50 мільёнаў долараў, пра якія СМІ падчас перадвыбарнай кампаніі казалі, а, па словах Кадафі, больш за 100 мільёнаў. Гэта мне асабіста Кадафі падчас візіту расказваў. Грошы ўзяў, а цяпер апраўдваецца. Можа, таму распілавалі Лівію, згвалцілі", — сказаў беларускі лідар.

Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка заявіў, што не думае, што пасля абрання новым прэзідэнтам Францыі сацыяліста Франсуа Аланда нешта сур'ёзна зменіцца ў беларуска-французскіх адносінах і адносінах Беларусі з Еўрасаюзам.

"Я не чакаю тут нейкіх зменаў. Але пакуль магу сказаць, што прыйшоў да ўлады чалавек, які пакуль кажа правільныя рэчы", — адзначыў Лукашэнка.

Паводле telegraf.by
 
Каментаваць