Лукашэнка абвясціў 2018-ы Годам... чаго б вы думалі?

Пад якой маркай пройдзе 2018-ы год, Лукашэнка распавёў сёння на ўрачыстай цырымоніі ўручэння дзяржаўных узнагарод найлепшым работнікам аграрнай галіны краіны, піша БелТА


Годам малой радзімы вырашана абвясціць 2018 год у Беларусі.

Кіраўнік дзяржавы патлумачыў, што на прыняцце такога важнага рашэння падштурхнулі разважанні пра важнасць малой радзімы ў лёсе кожнага чалавека.

Нагадаем, што папярэдні 2017-ы ў нас лічыў Годам навукі, а перад ім быў Год культуры.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • Anatol Starkou
  • 2018-02-09 13:07:12
Цікава. Ў мяне некалькі малых радзім... Мінск, дзе нарадзіўся і пражыў паўвеку. Вёска непадалёку ад Беразіно і Паплаў, дзе правёў дзяцінства, дзе жыла мая бабулька. А таксама вёска нападалёку ад Ваўкавыска, куды шмат разоў ездзіў да сябра-аднакашніка, і дзе зрабіла першыя самастойныя крокі па жыцці мая дачка. Ну і Нью Ёрк, дзе жыву зараз, дзе нарадзіліся і жывуць мае ўнукі-амерыканцы. Нажаль ці наўрад я ўбачу ў 2018-м мае беларускія малыя радзімы...
  • чытач
  • 2018-02-09 13:18:13
думаю, што навiны трэба пiсаць словамi, а не кiном. :о)

Каментаваць