Лукашэнка возьмецца за ...сіноптыкаў?

«Ёсць жаданне проста разагнаць гэтую арганізацыю,» — Лукашэнка раскрытыкаваў якасць прагнозаў надвор'я, якія знаходзяцца ў падпарадкаванні дэпартамента па гідраметэаралогіі Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. 
Фота Bdg.by

Фота Bdg.by


Аб усім гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння, прызначаючы на пасаду міністра Андрэя Худыка.

Іх прагнозы часам не тое што чытаць … Часам, прачытаўшы, хочацца, каб наогул нічога там не прагназавалі. Там больш за тысячу чалавек. Займіцеся гэтай структурай і навучыцеся працаваць у структуры — зусім невялікая - у нашай арміі ёсць (у ВПС і войсках СПА) — на трое сутак інфармацыя па гадзінах, і ні разу не памыляліся, — сказаў ён.
«І калі я чытаю вашу інфармацыю, а я кожны дзень яе атрымліваю, у мяне жаданне проста разагнаць гэтую арганізацыю. Калі не ўмееце працаваць, звяжыцеся з ваеннымі ўжо, навучыцеся ў іх працаваць», - дадаў беларускі кіраўнік.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць