Міжнародная Федэрацыя Правоў Чалавека прэзентавала Справаздачу аб сітуацыі ў Беларусі

У Мінску прайшла прэзентацыя Справаздачы Міжнароднай Федэрацыі Правоў Чалавека (FIDH) “Беларусь: Абмежаванне палітычных і грамадзянскіх правоў грамадзян пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 году. Дакумент журналістам прадставілі Генеральны сакратар Федэрацыі Артак Кіракасян (Арменія), віцэ-прэзідэнт FIDH Алесь Бяляцкі (Беларусь) і юрыст, прадстаўнік Федэрацыі Кірыл Карацееў (Расія-Францыя).

(На здымку: Прадстаўнікі Міжнароднай Федэрацыі Правоў Чалавека генеральны сакратар Артак Кіракасян, юрыст Кірыл Каратаеў і віцэ-прэзідэнт Алесь Бяляцкі)



У Мінску прайшла прэзентацыя Справаздачы Міжнароднай Федэрацыі Правоў Чалавека (FIDH) “Беларусь: Абмежаванне палітычных і грамадзянскіх правоў грамадзян пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 году. Дакумент журналістам прадставілі Генеральны сакратар Федэрацыі Артак Кіракасян (Арменія), віцэ-прэзідэнт FIDH Алесь Бяляцкі (Беларусь) і юрыст, прадстаўнік Федэрацыі Кірыл Карацееў (Расія-Францыя).

(На здымку: Прадстаўнікі Міжнароднай Федэрацыі Правоў Чалавека генеральны сакратар Артак Кіракасян, юрыст Кірыл Каратаеў і віцэ-прэзідэнт Алесь Бяляцкі)


Як адначаюць аўтары Справаздачы, хваля рэпрэсій у Беларусі, якая паследавала за прэзідэнцкімі выбарамі 19 снежня 2010 году, ясна паказала свету і грамадзянскай супольнасці краіны, што кароткая эпоха, якая атрымала назву “лібералізацыя, завершана. Шкала, працягласць і аб’ём рэпрэсій указваюць на тое, што гаворка ідзе не пра падаўленне, няхай нават асабліва жорсткае, асобнага выступлення альбо акцыі, але пра рэзкую змену палітычнага курсу – ад даўно абзначанага аўтарытарызму да поўнай адмовы ад следавання міжнародным стандартам да ўсё большай непазбежнай ізаляцыі краіны, якая знаходзіцца ў цэнтры Еўропы.

У наступныя пасля выбараў месяцы, адзначаецца ў дакуменце, не толькі прадстаўнікі апазіцыйных партый, але і праваабаронцы, адвакаты, журналісты і нават дыпламаты апынуліся пад непасрэдным ударам. Дзясяткі людзей трапілі за краты. Першыя ж прысуды да рэальных тэрмінаў зняволення па крымінальным справам у дачыненні да апазіцыйна настроеных грамадзян (для некаторых ва ўмовах строгага рэжыму), спраўдзілі самыя горшыя чаканні.

Генеральны сакратар FIDH Артак Кіракасян акрэсліў некаторыя моманты, якія набольш уразілі яго асабіста. “Перш за ўсё, гэта тое, што людзі, якія трапілі пад крымінальны пераслед, ад пачатку былі пазбаўлены прававой падтрымкі, да іх не дапускалі адвакатаў, яны сустракаліся са сваімі абаронцамі толькі падчас допытаў. У той жа час, адбываліся так званыя “гутаркі, на якія адвакаты не былі запрошаны. Па-другое, многія затрыманыя працяглы час не мелі сувязі са знешнім светам. У некаторых выпадках да дзесяці сутак родныя не ведалі, дзе знаходзяцца іх блізкія, - адзначае праваабаронца. – Па-трэцяе, мяне ўразілі жахлівыя ўмовы ўтрымання: затрыманыя нават не мелі магчымасці карыстацца прыбіральняй па сваёй натуральнай патрэбе. Мне распавядалі, што некаторыя з гэтай прычыны спрабавалі менш есці і піць, каб менш хацець у прыбіральню. Недастатак вадкасці, як вядома, можа выклікаць інтаксікацыю арганізма, таму такія дзеянні ў дачыненні да зняволеных цалкам справядліва можна назваць катаваннямі. Апроч таго, многім своечасова не аказвалася медыцынская дапамога, хоць людзі мелі моцныя фізічныя пашкоджанні, атрыманыя пры затрыманнях.    

Таксама здзекам Артак Кіракасян назваў выпадкі, калі людзей, якія адбылі адміністратыўныя арышты, вывозілі на машынах з ізалятараў і турмаў і пакідалі недзе ў горадзе, каб сваякі і сябры не маглі іх годна сустрэць па выхадзе на волю з месца часовай ізаляцыі. “Але ёсць і станоўчы момант. Тое, што мяне прыемна здзівіла і ўзрадавала, - гэта стойкасць і з’яднанасць праваабарончага руху тут, у Беларусі. Мы бачылі, што людзі, нягледзячы на ціск і нават пагрозы жыццю, дэманстравалі проста гераічныя паводзіны, і я шчыра зайздрошчу такому адзінству і мужнасці беларускіх праваабаронцаў і ганаруся, што сустракаўся з такімі самаахвярнымі людзьмі, - прызнаўся Генеральны сакратар FIDH.  

Асобная частка Справаздачы прысвечана сітуацыі са сродкамі масавай інфармацыі і журналістамі. У главе “Рэкамендацыі Ураду Рэспублікі Беларусь маецца пункт, у якім утрымліваецца прапанова ўладам “спыніць пераслед журналістаў, адмовіцца ад падтрымання ў судах спраў па закрыццю газет “Народная воля і “Наша ніва. 

Прадстаўнікі FIDH рашуча асудзілі жорсткія, з выкарыстаннем гвалту, дзеянні сілавых структур у дачыненні да незалежных назіральнікаў, праваабаронаў, а таксама як беларускіх, так і замежных журналістаў падчас акцый “маўклівага пратэсту, якія ладзяцца кожную сераду ў многіх рэгіёнах Беларусі. “Такія дзеянні праваахоўных органаў з’яўляюцца абуральнымі, і мы іх рашуча асуджаем. Безумоўна, улады не маюць права так абыходзіцца ні з мірнымі маніфестантамі, ні з журналістамі, ні з кімсці яшчэ. Такія паводзіны ўладаў былі ў Беларусі і раней, і гэта азначае, што ніякіх станоўчых зменаў у стаўленні да сродкаў масавай інфармацыі з боку дзяржавы няма, - падкрэсліў эксперт FIDH Кірыл Карацееў. 

Па словах Артака Кіракасяна, журналісты і праваабаронцы засталіся адзінымі, хто ў Беларусі кажа пра цяжкую хваробу краіны. “Калі і яны змоўкнуць, то негатыўныя з’явы ў краіне папросту будуць развівацца нібы ракавая пухліна, пра якую краіна не будзе ведаць. Гэта будзе ісці далей і далей, і не дай Бог, калі сітуацыя зробіцца падобнай на становішча на Блізкім Усходзе, у Сірыі і гэтак далей, дзе, падавалася б, сітуацыя дзясяткі год была пад кантролем, але калі яна выходзіць на паверхню, то адбываюцца такія негатыўныя і страшныя моманты. Нібы ўласныя вочы, улада мусіць берагчы і абараняць журналістаў як апошні канал інфармацыі, бо, я ўпэўнены, пры той рэпрэсіўнай сістэме, якая створана ў Беларусі, КДБ і МУС ужо не могуць даваць даставерную інфармацыю. І тыя трагічныя і абуральныя падзеі, якія маюць месца ў Беларусі, адбываюцца менавіта таму, што акружаныя сілавікамі ўлады губляюць адэкватнае разуменне таго, што адбываецца ў краіне, - упэўнены Артак Кіракасян.

Як адзначыў віцэ-прэзідэнт Міжнароднай Федэрацыі Правоў Чалавека, старшыня Праваабарончага цэнтра “Вясна Алесь Бяляцкі, “сёньня Літва старшынюе ў АБСЕ, Польшча - у Еўрасаюзе, а Украіна - у Савеце Еўропы, і дзякуй Богу. “Бо нашы суседзі лепш за іншых разумеюць усю складанасць і драматызм нашай сітуацыі. Думаю, што праз гэтыя структуры будзе працягвацца дастаткова зразумелы палітычны ціск у бок уладаў Беларусі, бо тое, што тут адбываецца, проста не павінна быць, - рэзюмаваў беларускі праваабаронца.
 

Каментаваць