Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

Мацюшэўскі: Дыялог з МВФ патрэбны Беларусі не дзеля грошай

Беларусь вядзе дыялог з Міжнародным валютным фондам не дзеля таго, каб атрымаць новы крэдыт. Пра гэта ў кулуарах «Кастрычніцкага эканамічнага форуму» распавёў Еўрарадыё першы віцэ-прэм'ер Васіль Мацюшэўскі.
«Грошы для нас сёння — не самае галоўнае, — сказаў чыноўнік. — У Беларусі няма патрэбы ў экстраным фінансаванні з боку МВФ, у нас збалансаваная сітуацыя. Дыялог з Міжнародным валютным фондам патрэбны, каб яны пацвярджалі, што мы рухаемся ў правільным накірунку. Гэта вельмі важна для інвестраў».

Напярэдадні першы намеснік міністра фінансаў Максім Ермаловіч агучыў, што ў сярэднетэрміновай перспектыве на выплаты па дзяржаўнай пазыцы Беларусь будзе выдаткоўваць па 3,5 млрд долараў за год. Золатавалютныя рэзервы нашай краіны сёння перавышаюць гэтую лічбу прыкладна ўдвая.

На наступным тыдні місія экспертаў МВФ, якая працуе ў Беларусі з 26 кастрычніка, мусіць апублікаваць сваю справаздачу. Васіль Мацюшэўскі чакае ад яе пазітыўных навінаў.

Паводле Еўрарадыё

Каментаваць