Магілеўская арганізацыя БНФ падтрымала карэспандэнтаў Белсату

Старшыня Маілёўскай абласной арганізацыі БНФ зрабіў заяву з нагоды пераследу карэспандэнтаў тэлеканалу Белсат на Магілёўшчыне.
Фота Яўгена Глушкова

Фота Яўгена Глушкова

Нагодай для заявы стаў ціск на незалежных журналістаў Аліну Скрабунову і Яўгена Глушкова, якіх апыталі ў Ленінскім РАУСе Магілёва і ў дачыненні да якіх склалі пратаколы паводле ч. 2 арт. 22.9 КаАП за незаконны выраб прадукцыі медыяў.

21 траўня Аліну Скрабунову ў пад'ездзе яе дома затрымалі два «чалавекі ў цывільным» і без тлумачэння, як сцвярджае журналістка, гвалтам зацягнулі ў машыну і завезлі ў Ленінскі аддзел міліцыі, дзе ўручылі позву з'явіцца ў гэты ж аддзел.

Фрылансераў вінавацяць у супрацоўніцтве з «Белсатам». На думку міліцыянтаў, Глушкоў і Скрабунова вырабілі і перадалі «Белсату» два сюжэты.
Чытайце таксама:

Новыя пратаколы на Аліну Скрабунову і Яўгена Глушкова



Старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі БНФ Віталь Макаранка заявіў:


"Ад сабе асабіста, і ад імя ўсёй абласной арганізацыі БНФ выказваю падтрымку і спачуванне магілёўскім журналістам Аліне Скрабуновай і Яўгену Глушкову. У гэта цяжка паверыць, але ў цэнтры Эўропы, у 21-м стагоддзі журналістаў выкрадаюць і пераследуюць толькі за тое, што яны – журналісты і займаюцца сваёй прафэсійнай дзейнасцю. Гэта ганьба не толькі існуючаму рэжыму, які без рэпрэсій да СМІ не існаваў практычна ніколі, а й нашаму грамадству, якое “спіць” і дазваляе гэткае, якое выхавала тых, хто не звяртаючы ўвагу на закон, парушае асноўныя прынцыпы існавання прававой цывілізаванай дзяржавы. Гэта ганьба і для “Эўропы”, якая старанна робіць выгляд, што дыктатар стаў “траваядным” пад уплывам дыялогу, і пакідае беспакаранымі шматлікія выпадкі парушэнняў правоў чалавека. Заклікаю ўсю дэмакратычную супольнасць праявіць салідарнасць з журналістамі і выказаць свой рашучы пратэст супраць рэпрэсій. Бо сёння выкрадаюць Аліну, а заўтра дабяруцца да кожнага з нас.

Рукі прэч ад магілёўскіх журналістаў!"

Паводле прэс-рэлізу

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць