Расія: Марш міру і мітынг вайны

Сёння дэмакратычная гармадскасць Расіі праводзіць у Маскве “Марш міру”, а на 18 сакавіка расійскія ўлады аб’явілі збор на мітынг у падтрымку прыяднання Крыму да Расіі. Дзве акцыі — дзве Расіі.



“На вечар 17 сакавіка ў Маскве быў абвешчаны агульны збор бюджэтнікаў і іншага падняволенага люду на мітынг-канцэрт у падтрымку далучэння Крыму на Паклоннай гары. Па многіх установах ужо пайшлі разнарадкі. Аднак учора з адміністрацыі нечакана паступіла ўстаноўка адкласці мерапрыемства да 18-га, — піша ў сваім блогу varfolomeev. — Паглядзеў блогі з рэгіёнаў: у многіх правінцыях адбылося тое ж самае — перанос загадзя запланаваных мітынгаў з панядзелка на аўторак. Цікава, чаму раптам так здарылася, і чаго варта на Украіне ці ў Крыме чакаць менавіта 18-га? Бо першапачаткова, зразумела, гэтымі “народнымі” акцыямі планавалася адзначыць загадзя вядомыя вынікі рэферэндуму. Але што яны збіраюцца святкаваць (ці чым абурацца ?) у аўторак?

Здаецца, ужо ніхто не сумняецца, што заўтра пад дуламі аўтаматаў Крым нібыта вольна выкажацца “за далучэнне да Расіі”. Што пуцінская ўлада з шавіністычнай радасцю анэксуе тэрыторыю суверэннай Украіны, тэрытарыяльную цэласнасць якой павінна была гарантаваць у тым ліку і Расея. Што ў аўторак замбаваныя прапагандай і марай пра месца пад сонцам электарат будзе звезены на Паклонную гару, каб пад песні “Любэ” ўхваліць агрэсію і мілітарызм.

Дзякуй, што пуцінская Расія, гэта яшчэ пакуль не ўся Расія. Яшчэ засталіся там выспы нармальнасці і годнасці. Іх не шмат, але яны ёсць. І я бачу гэта, калі чытаю блогі расійскіх кале-журналістаў. Як, напрыклад, гэты блог mi3ch:

“Чаму сёння трэба ісці на «Марш міру».

Лепш за ўсё ў нашай улады атрымліваецца генераваць нянавісць. Нянавісць да Еўропы, нянавісць да Амерыкі, нянавісць да Прыбалтыкі, а вось цяпер — нянавісць да Украіны. Нянавісць льецца з тэлевізара. Кісялёў, Салаўёў, Лявонцьеў — усе заклікаюць да нянавісці. Жырыноўскі абяцае паставіць шыбеніцы на Майдане, а ўсіх нязгодных саслаць у Магадан. Чаму ўсе гэтыя людзі яшчэ не сядзяць за распальванне нянавісці?

Застацца дома — значыць пагадзіцца з цэнзурай на тэлебачанні і ў інтэрнэце. Пагадзіцца з шалёнымі законамі, якія прымаюцца Дзяржаўны Думай. З Жалязняк, Мізулінай і Мацвіенка. Пагадзіцца з пастаянным хлуснёй і ўзаконеным крадзяжом. З паступовым ператварэннем Расіі ў Паўночную Карэю.

Нармальных людзей, якія не хочуць удзельнічаць у гэтых «пяціхвілінкі нянавісьці», якія не хочуць вайны з брацкай краінай і эканамічнай блакады, будуць па тэлевізары называць баязліўцамі, русафобамі, здраднікамі, пятай калонай і прыхільнікамі фашыстаў. Будуць казаць, што гэта вартая жалю кучка адшчапенцаў. Гэта няпраўда. Нам неабыякавы лёс нашай краіны. Мы выраслі тут і тут растуць нашы дзеці. І нас вельмі шмат. І нікога з нас не звозяць аўтобусамі за грошы і адгулы”.

А гэта некаторыя з калажаў і фатаздымкаў, што размешчаныя ў блогах дэмакратычных расійскіх журналістаў:

Абмеркаванне:

  • Кирил
  • 2014-03-15 18:08:29
Только благодаря тому, что в России еще остались нормальные люди, хоть они и в меньшинстве, ненависть к русским и России у меня еще не стала тотальной. Но вся мировая история сложилась бы иначе, весь
мир вздохнул бы с облегчением, если бы не было карте такой страны, как Россия. Россияне, которые еще умеют думать, простите за эти мысли, но вы и сами так считаете

Каментаваць