Машыніст цеплавоза звольнены за Народны сход

Сябра БХД, машыніст цеплавоза Дзмітры Карашкоў звольнены з Гомельскага вагонарамонтнага заводу. Перад гэтым яго двойчы затрымлівалі: за маўклівыя акцыі пратэсту і за другі народны сход. На сваім заводзе Карашкоў арганізаваў пратэст з патрабаваннем 100-працэнтнага падвышэння заробкаў.

17 верасня Карашкова пасадзілі на 3 сутак за распаўсюд улётак з заклікам да ўдзелу ў акцыі маўклівага пратэсту. Пасля адсідкі яго выклікаў да сябе на размову намеснік дырэктара па рэжыме Рыгор Кулік, які пагражаў машыністу праблемамі з роднымі і крымінальнай справай.

У інтэв’ю прэс-службе БХД Дзмітры распавёў: “За 7 гадоў працы машыністам цеплавозу вагонарамонтнага заводу ў начальства да мяне ніякіх прэтэнзіяў не было, а з лета з-за ўдзелу ў маўклівых акцыях пратэсту на працы пачаўся ціск. Намеснік дырэктара Кулік казаў, што будзе дрэнна для ўсіх маім родным… Таксама пагражаў, што могуць падкінуць патроны ці гераін у кішэню, і атрымаю я крымінальную справу. Карацей, прапанавалі падумаць, а лепш супрацоўнічаць — “стукаць на іншых. Я, вядома не пагадзіўся, і мне нагадалі, што ў лютым наступнага заканчваецца кантракт.

“У кастрычніку з маёй ініцыятывы сярод ягоных супрацоўнікаў былі сабраныя подпісы з патрабаваннямі па падвышэнні заробку ў 2 разы і камплектацыі кадраў. — працягвае Дзмітрый. — Машыністаў і без таго не хапала, па штаце павінна быць 9 чалавек, а насамрэч было 7, а пасля майго звальнення ўвогуле засталося 6.

На Народным сходзе ў суботу, 12 лістапада, Карашкова затрымалі другі раз і склалі 2 пратаколы за ўдзел у сходах 8 кастрычніка і 12 лістапада. А ў панядзелак пасля сходу Карашкова вымусілі напісаць заяву па ўласным жаданні.

“Я асоба матэрыяльна адказная, яны сапраўды маглі прыдумаць што заўгодна і звольніць мяне па артыкуле, альбо распачаць крымінальную справу. Таму давялося пісаць заяву. Пакуль шукаю працу, але калі верыць намесніку па рэжыме, на нармальную працу, тым больш па спецыяльнасці, я ўжо не змагу ўладкавацца, — з сумам зазначыў Дзмітрый Карашкоў.

Паводле bchd.info
 
Каментаваць