Масква мітынгоўцаў, або "Гэта падзея не будзе мець зваротнага ходу"

Вельмі хочацца паверыць ацэнцы, дадзенай сённяшняму мітынгу на Балотнай плошчы ў Маскве пісьменнікам Барысам Акуніным: "Гэта падзея не будзе мець зваротнага ходу". Натуральна, не ў тым сэнсе, каб мітынгі ладзіліся кожны дзень. А ў тым, што мы ніколі ўжо не вернемся ў прастору цалкам імітацыйнай, віртуальнай палітыкі. Людзі адарваліся ад кнопачак кампутара і выйшлі на плошчу. 25 тысяч чалавек паводле як заўжды прыніжанай паліцэйскай ацэнкі гэта нямала нават для трынаццацімільённага горада.



Вельмі хочацца паверыць ацэнцы, дадзенай сённяшняму мітынгу на Балотнай плошчы ў Маскве пісьменнікам Барысам Акуніным: "Гэта падзея не будзе мець зваротнага ходу". Натуральна, не ў тым сэнсе, каб мітынгі ладзіліся кожны дзень. А ў тым, што мы ніколі ўжо не вернемся ў прастору цалкам імітацыйнай, віртуальнай палітыкі. Людзі адарваліся ад кнопачак кампутара і выйшлі на плошчу. 25 тысяч чалавек паводле як заўжды прыніжанай паліцэйскай ацэнкігэта нямала нават для трынаццацімільённага горада.

І ў 1990-м, і ў 1991-м, і нават у 1993-м гадах людзей на вуліцах бывала і больш. Але колькасныя параўнанні з 1991 годам тут наўрад ці дарэчныя. Тады і плошчы не былі забудаваныя, як Манежка сёння, і забавак у суботнім горадзе было менш, і вольнага часу ў людзей было больш. Не было і іншых фактараў, якія працуюць супраць масавых мітынгаў: дзялення грамадства на класы, расколу не толькі паміж правымі і левымі, але і ўнутры апазіцыі ў цэлым.

Розніца ў поглядах, у сацыяльных групах — гэта нармальна, гэта добра. Грамадства не было настолькі адзіным, як раней, але ў сваёй разнастайнасці яно больш рацыянальнае і цвярозае. Яно не верыць у рай на зямлі і не спадзяецца, як дваццаць гадоў таму, на шчаслівае жыццё для ўсіх праз 500 дзён.

Грамадства патрабуе права выбару — магчымасці самому вызначаць, направа ісці ці налева. А па выбраным шляху яно пойдзе само — падцяжкі яму, у адрозненне ад часоў савецкага сацыялізму, ужо не патрэбныя.

"Людзі прыйшлі не дзеля Нямцова ці Рыжкова, яны прыйшлі для сябе, яны прыйшлі за сваё права выбіраць", — лічыць мой сябар Алег, які прыйшоў на мітынг. Алег адзначае, што людзі нашмат лепш рэагавалі на гэты раз на прамовы выступоўцаў, чым на лозунгавыя крычалкі.

Натоўп, які думае, — такое відовішча мы бачылі ў апошнія гады нячаста.

Чалавеку, які думае, не могуць падабацца адначасова правыя і левыя, нацыяналісты і лібералы, Канстанцін Крылоў і Яўгенія Альбац. Але слухаць і тых, і іншых не перабіваючы ён можа — і мы гэта бачылі на Балотнай плошчы. Але "не перабіваючы" — не значыць "не думаючы", "не ацэньваючы". Таму лозунг лідара Рускага грамадскага руху Крылова, які шчыра прызнаецца ў сваім нацыяналізме, — "Гэта пачатак новай рускай рэвалюцыі!" — быў сустрэты большасцю крыкамі незадаволенасці.


Людзі, хоць бы павярхоўна знаёмыя з гісторыяй, ведаюць, што гэта такое — рэвалюцыя ў Расіі. І гэта таксама пазітыўнае развіццё ў параўнанні з 1991-1993 гадамі, калі з-за няведання гісторыі жадаючых пагуляць у "рэвалюцыйны горад" з поўнымі "чырвонаармейцаў" грузавікамі было вельмі шмат. Народ зараз не "вядзецца" (нават на мітынгах!) на першае прыгожае слоўца.

"Патрабуем сумленных выбараў!" — гэты лозунг патрабуе мужнасці не столькі ад бедных, колькі ад багатых. Гэта ім, а не толькі ўладам, давядзецца ў выпадку вяртання сумленных выбараў пераадолець свой страх перад "быдлам". І калі забяспечаныя людзі хочуць сумленных выбараў, ім, а не толькі чыноўнікам, давядзецца ўрэшце падумаць аб тым, як вывесці агульнадаступную адукацыю з той ямы, у якой яна знаходзіцца.

Было б няправільна вызначаць  мітынг, які сабраўся на Балотнай плошчы, паводле класавага прынцыпу. Пра гэта казала нават рознакаляровасць сцягоў — белых "яблыкаўскіх", чырвоных камуністычных, трохкаляровых нацыяналістычных. Тут былі і багатыя, і бедныя.

"Прысутных тут людзей увогуле ўсё задавальняе, яны зарабляюць дастаткова", — з гэтай ацэнкай мітынгу, дадзенай Барысам Акуніным на "Эхо Москвы", можна пагадзіцца толькі часткова. А вось з працягам, думаю, пагодзяцца ўсё і цалкам: "Але нехта патрывожыў іх пачуццё ўласнай годнасці".

Ці былі на гэтым мітынгу папулісцкія лозунгі, якія даходзілі да экстрэмізму? Вядома, так. Ці гатовыя яны прапанаваць грамадству пазітыўны парадак дня? Вядома, не. І ў гэтым, на жаль, часткова вінаватая сама ўлада. За "безмітынговыя" гады ў людзей назапасілася раздражненне, а выхад гэта раздражненне знаходзіла амаль выключна ў інтэрнэце.

Так што, можа, уладзе варта падзякаваць удзельнікам гэтага мітынгу. Лепш даведацца пра настроі грамадства на Балотнай плошчы, чым на Краснай або, не дай Божа, на Саборнай.

Дзмітрый Бабіч, палітычны аглядальнік, РИА "Новости"/ НТВ. Фота: Reuters

Каментаваць