Міхалевіч вярнуўся ў БНФ

Нягледзячы на пярэчанні цяперашняга старшыні БНФ Аляксея Янукевіча, з'езд прагаласаваў за ўзнаўленне былога кандыдата ў прэзідэнты Алеся Міхалевіча ў ліку чальцоў партыі.



Алесь Міхалевіч


Аляксей Янукевіч заявіў, што Алесь Міхалевіч быў выключаны справядліва, бо займаўся антыпартыйнай дзейнасцю. Старшыня БНФ выказаў сумневы наконт чысціні намераў Міхалевіча, і заявіў, што таго цікавяць толькі ўласныя інтарэсы. 

Таксама Аляксей Янукевіч сказаў, што да з'езда Алесь Міхалевіч не выказваў жадання вярнуцца ў лік партыйцаў і западозрыў МІхалевіча ў махінацыях. Аднак Янукевічу не ўдалося пераканаць аднапартыйцаў, і з'езд прагаласаў за вяртанне Міхалевіча ў БНФ.

Каментаваць