
Мікола Статкевіч і Марына Адамовіч
Але насамрэч уладам было чаго баяцца. Прыехаўшы назад да журналістаў на таксі, палітык расказаў жахлівую праўду – у турэмнай камеры яго спрабавалі заразіць на сухоты. Мікола Статкевіч апавядае:
– Мяне памясцілі адразу пасля арышту ў камеру нумар пяць на першым паверсе. Яна ізаляваная, не мае вентыляцыі. Далей так званая тверская змена – людзі, звязаныя з КДБ – у сярэдзіне дня перавялі чалавека, які адразу выклікаў насцярогу. Прыстойна апрануты, але перад гэтым, адчуваецца, яго білі і цягалі па нечым. Быў вельмі зняможаны і затраўлены. Раптоўна сказаў, што хворы на сухоты, на адкрытую форму. І што міліцыянты забаранілі яму пра гэта казаць. Вельмі баяўся і дрыжаў пры гэтым. Пачаў ціснуць чырвоную кнопку, пачаў скандал. Мне таксама пагражалі карцарам, але праз 7 хвілін яго ад мяне забралі. Раней ведаеце хто выкрадаў і расстрэльваў сваіх апанентаў. Зараз спрабуе давесці да інсульту, як Някляева. Альбо заразіць небяспечнай хваробай. Гэта беспрэцэдэнтна!