Міністр МУС Шуневіч носіць сувенірныя медалі?

Скандальны медаль, які Ігар Шуневіч апрануў падчас святкавання 9 траўня, выглядае, апынуўся музейным падарункам.
Скрыншоты: СТВ, by24.org

Скрыншоты: СТВ, by24.org



Увечары 11 траўня Еўрарадыё выказала здагадку, што міністр унутраных справаў Ігар Шуневіч носіць адзін з «крымскіх» медалёў — памятных узнагародаў, выпушчаных у Расіі пасля анэксіі паўвострава Крым у сакавіку 2014 года. Гэты медаль з’явіўся на рэпліцы сіняй міліцэйскай формы 1944 года, якую міністр апранае падчас вайсковых святаў, толькі сёлета.

Параўнаўшы ўзнагароду і планку, бачныя на відэа тэлеканала СТВ, са здымкамі «крымскіх» медалёў, мы прыйшлі да высновы, што перад намі ці медаль «За ўз'яднанне Крыма і Севастопаля з Расіяй», ці медаль «За ўз'яднанне. Севастопаль – Крым – Расія», піша «Еўрарадыё».
.
Гэтыя высновы апынуліся памылковымі. Праз некалькі гадзінаў журналісты сайта by24.org здолелі павялічыць тэлевізійную карцінку высокай якасці і пабачыць на ёй сілуэт мінскага музею Вялікай Айчыннай вайны і словы «Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны».

Скрыншот: by24.org / СТВ

Скрыншот: by24.org / СТВ

У нас не атрымалася знайсці згадкі пра гэты медаль у інтэрнэце, але by24.org сцвярджае, што гэта «памятны сувенір, які мінскі Музей Вялікай Айчыннай вайны замовіў вельмі невялікім тыражом для падарункаў сваім VIP-гасцям, да якіх, у ліку іншых высокапастаўленых асоб, адносіцца і міністр унутраных спраў нашай краіны».

Калі гэта сапраўды так, Еўрарадыё прыносіць прабачэнні асабіста Ігару Шуневічу і ўсім, каго магла пакрыўдзіць нашая ранейшая навіна, а таксама нашым чытачам.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць