Мясцовая заява ЕС з нагоды сведчанняў пра кепскае абыходжанне з палітычнымі зняволенымі і ў сувязі з вынясеннем двух смяротных прысудаў

Прадстаўніцтва Еўрапейскага Саюза выступае з наступнай заявай са згоды кіраўнікоў місій краін ЕС у Мінску.

Прадстаўніцтва Еўрапейскага Саюза выступае з наступнай заявай са згоды кіраўнікоў місій краін ЕС у Мінску.

Прадстаўніцтва ЕС глыбока занепакоенае вартымі даверу паведамленнямі пра катаванні, кепскае абыходжанне і бесчалавечныя ўмовы ўтрымання, што прымяняюцца ў дачыненні да палітычных зняволеных, у тым ліку да Андрэя Саннікава, Мікалая Аўтуховіча, Мікалая Статкевіча, Дзмітрыя Бандарэнкі і Змітра Дашкевіча. Прадстаўніцтва таксама занепакоенае паведамленнямі пра тое, што ім адмаўляюць у доступе да адвакатаў і родных. Прадстаўніцтва ЕС заклікае ўлады Беларусі прыняць усе неабходныя заканадаўчыя, адміністратыўныя, судовыя ды іншыя захады для поўнага выканання сваіх абавязальніцтваў паводле міжнароднага права забяспечыць поўную забарону катаванняў, а таксама жорсткага, бесчалавечнага і прыніжальнага абыходжання.

Прадстаўніцтва ЕС нагадвае пра сваё прынцыповае непрыманне смяротнага пакарання пры любых абставінах і вельмі шкадуе з нагоды вынясення смяротных прысудаў Дзмітрыю Канавалаву і Уладзіславу Кавалёву. Прадстаўніцтва ЕС заклікае ўлады Беларусі не прыводзіць смяротныя прысуды ў выкананне і ўвесці мараторый на смяротнае пакаранне ў якасці кроку да яго канчатковай адмены.

Паводле Delegation Belarus Press
 

Каментаваць