Мясніковіч патрабуе пакараць самога сябе

Экс-прэм’ер Беларусі, а сёння спікер верхняй палаты парламента Міхаіл Мясніковіч раптам выступіў у ролі змагара з расхлябанасцю і нерацыянальным выкарыстаннем дзяржаўных сродкаў, што выдзяляюцца для падтрымкі сельскай гаспадаркі.



«... Няма дысцыпліны пры вытворчасці сельгаспрадукцыі і яе перапрацоўцы. Няма адказнасці. Гэта выліваецца ў істотныя страты выручкі, практычна супастаўныя сумах дзяржпадтрымкі, якая аказваецца АПК. Таму, думаю, час патрабаваць з адказных людзей, службовых асоб, спецыялістаў за тыя дзяржаўныя трыльёны рублёў, якія з-за халатнасці, расхлябанасці не даюць належнай аддачы», — заявіў у пятніцу Мясніковіч на семінары ў Бабруйску (цытата БелТА).

За гады прэм’ерства Мясніковіч падпісаў не адзін дзясятак пастаноў, якія прадугледжваюць ўкіданне бюджэтных грошай у бяздоннае сяло, і выдатна разумее, што калі ўжо і пытацца з каго-то за прафуканыя трыльёны, то трэба пачынаць з яго, канстатуе АФН.

Каментаваць