Меркель заявіла, што не мае «ніякіх ілюзій» адносна мінскага пагаднення

Па словах канцлера Германіі, на шляху да вырашэння ўкраінскага крызісу застаюцца «вялікія перашкоды».



Не варта мець ілюзій адносна мінскіх дамоўленасцей, бо для вырашэння канфлікту на ўсходзе Украіны ёсць вялікія перашкоды. Пра гэта заявіла пасля перамоваў у Мінску канцлер Нямеччыны Ангела Меркель.

«Цяпер у нас ёсць пробліск надзеі, мы дамовіліся аб комплекснай рэалізацыі мінскіх пагадненняў. Але павінны быць яшчэ зробленыя канкрэтныя крокі, і наперадзе многа перашкодаў. Аднак у цэлым, я магу сказаць, што тое, чаго мы ўжо дамагліся, дае значна большую надзею, чым калі б мы не дамагліся нічога. Такім чынам, можна сказаць, што гэтая ініцыятыва была вартай», — сказала канцлер.

Каментаваць