Млявая дынаміка

Прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса, якія працуюць у Беларусі, пазітыўна ацэньваюць дынаміку ўдзелу Беларусі ў праграме “Усходняе партнёрства, аднак адзначаюць, што працэс супрацоўніцтва мог бы развівацца больш хуткімі тэмпамі, калі б на тое была палітычная воля беларускіх уладаў.

Трыванне і яшчэ раз трыванне

Прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса, якія працуюць у Беларусі, пазітыўна ацэньваюць дынаміку ўдзелу Беларусі ў праграме “Усходняе партнёрства, аднак адзначаюць, што працэс супрацоўніцтва мог бы развівацца больш хуткімі тэмпамі, калі б на тое была палітычная воля беларускіх уладаў.

Трыванне і яшчэ раз трыванне

“У гэтым пытанні ёсць нагода для аптымізму. Усё ж ініцыятыва “Усходняе партнёрства — на перспектыву, і не варта чакаць, што за год адбудуцца радыкальныя змены. Думаю, трэба мець трыванне — і вынік будзе, — выказаў сваё меркаванне адносна беларуска-еўрапейскага супрацоўніцтва пасол Швецыі ў Беларусі Стэфан Эрыксан падчас сустрэчы з журналістамі. Таксама ён сказаў, што адкрыццё ў Мінску паўнавартаснага прадстаўніцтва Еўрапейскай камісіі дазволіла б паскорыць развіццё адносінаў з Еўрасаюзам.

Што тычыцца супрацы Беларусі і Швецыі, то з шэрагу апошніх дасягненняў — падпісанне “рамачнага пагаднення паміж Беларуссю і Паўночным інвестыцыйным банкам (NIB). Гэта пагадненне дае магчымасць банку даваць крэдыты на праекты па ахове навакольнага асяроддзя ў Беларусі. Прыярытэт будзе аддавацца праектам па ачыстцы вады ў такіх гарадах, як Брэст, Гродна і Віцебск, бо Беларусь часткова ўваходзіць у балтыйскі водны басейн. Экалагічнае супрацоўніцтва Паўночнага інвестыцыйнага банка будзе скаардынавана з іншымі агенцтвамі, якія аказваюць міжнародную дапамогу.

Паўночны інвестыцыйны банк — міжнародная фінансавая ўстанова васьмі скандынаўскіх і Балтыйскіх краін. Ён забяспечвае доўгатэрміновае фінансаванне праектаў у галіне энергетыкі, экалогіі, транспарту, лагістыкі і камунікацыі ды праекты, якія ўзмацняюць канкурэнтаздольнасць тавараў і павляпшаюць навакольнае асяроддзе. Банк мае ацэнку крэдытаздольнасці — AAA/aaa.

Жаданні і ўмовы Мінска

Супрацоўнік па палітычных пытаннях, другі сакратар Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі Рамунас Янушаўскас сказаў, што ўлады Беларусі часта пытаюцца наконт магчымасцяў фінансавання Беларусі ў межах “Усходняга партнёрства. Але мы падкрэсліваем, што “Усходняе партнёрства — гэта найперш магчымасць наблізіцца краінам-удзельніцам праграмы да ЕС на сацыяльным узроўні, — падкрэслівае дыпламат. — Грошы маюць дапаможную ролю. Сродкі, якія былі выдзеленыя для Беларусі, прызначаныя для рэалізацыі ініцыятыў высокага ўзроўню, а таксама для правядзення працы, сустрэчаў, якія запланаваныя па чатырох панелях праграмы.

Рамунас Янушаўскас зазначыў, што працягваюцца перамовы адносна складу беларускай дэлегацыі ў працы Парламенцкай асамблеі “Усходняга партнёрства (Еўранэста). Нагадаем, што Беларусь адмовілася ад кампраміснага варыянту па складу дэлегацыі: па пяць прадстаўнікоў парламента і апазіцыі. “Не буду забягаць наперад. Мы спадзяемся, што гэты форум рана ці позна адбудзецца, і што ён будзе садзейнічаць супрацоўніцтву краін-партнёраў, — зазначыў спадар Янушаўскас.

Дыпламат лічыць, што афіцыйны Мінск, калі падпісваўся пад стартавым дакументам праграмы, заявіў пра сваю гатоўнасць выконваць пэўныя абавязкі. “Але мы хацелі б, каб Беларусь удзельнічала не толькі ў шматбаковым фармаце супрацы, але і двухбаковым, які з’яўляецца асноўным, — падкрэслівае другі сакратар Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі. — Гэта дасць магчымасці для свабоднага гандлю, свабоднага перамяшчэння людзей і гэтак далей. Але трэба, каб у нас было агульнае разуменне, чаго мы хочам, і агульныя каштоўнасці, то бок свабода і дэмакратыя ў розных яе праявах. І, канешне, мы хочам бачыць больш крокаў у бок адкрыцця эканомікі і рыначных рэформаў у Беларусі, што будзе садзейнічаць устойліваму развіццю дзяржавы ў доўгатэрміновым плане.

Нагадаем, што Беларусь не мае падпісанага з Еўрапейскім саюзам Пагаднення аб партнёрстве і супрацоўніцтве, якое дазваляе паўнавартасна рэалізоўваць палітыку двухбаковага і шматбаковага ўзаемадзеяння.
 

Каментаваць