Можна трываць

Электаральны рэйтынг Аляксандра Лукашэнкі ў верасні 2011 года дасягнуў гістарычнага мінімуму ў 20,5%. Але ў снежні вырас да 24,9%. Сацыёлагі тлумачаць гэта “негатыўнай адаптацыяй беларусаў да сітуацыі, што мае месца ў краіне. На восень 2010 года апазіцыйныя сілы ўскладалі пэўны спадзеў — эканоміка ляснулася, народ у гневе, рэжыму канец. Але, як выявілася, няма мяжы беларускаму цярпенню. Ці ўсё ж ёсць?

Электаральны рэйтынг Аляксандра Лукашэнкі ў верасні 2011 года дасягнуў гістарычнага мінімуму ў 20,5%. Але ў снежні вырас да 24,9%. Сацыёлагі тлумачаць гэта “негатыўнай адаптацыяй беларусаў да сітуацыі, што мае месца ў краіне. На восень 2010 года апазіцыйныя сілы ўскладалі пэўны спадзеў — эканоміка ляснулася, народ у гневе, рэжыму канец. Але, як выявілася, няма мяжы беларускаму цярпенню. Ці ўсё ж ёсць?

Рост рэйтынгу Аляксандра Лукашэнкі на 5% — гэта вынік снежаньскага апытання Незалежнага інстытут сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў (НІСЭПД). Сацыёлагі таксама зафіксавалі павелічэнне з 24,5% да 31,2% ліку тых, хто давярае прэзідэнту. Колькасць рэспандэнтаў, якія не давяраюць кіраўніку дзяржавы, адпаведна, паменшылася з 62% да 54,5%.

Колькасць тых, хто лічыць, што сітуацыя ў Беларусі ў цэлым развіваецца “ў няправільным кірунку, за чацвёрты квартал 2011 года паменшылася з 68,5% да 55,7%. Грамадзян, паводле меркавання якіх сітуацыя развіваецца “ў правільным кірунку, наадварот, стала больш — 25,6% (было 17%). Колькасць тых, хто лічыць вінаватым у цяперашнім крызісе ў Беларусі кіраўніка дзяржавы, скарацілася з 61,2% да 53,7%. Пры гэтым “віна ўрада ўзрасла з 41,3% да 44,6%, парламента — з 11,9% да 19,5%.

“Я магу гаварыць аб тым, што бачу. І бачу я наступнае: у верасні рэйтынг Лукашэнкі быў 20%, гэтаму папярэднічалі не надта прыемныя падзеі ў фінансавай сферы. Цяпер адбылася некаторая стабілізацыя, найперш, дзякуючы расійскай дапамозе. Расія нас зноў узяла на ўтрыманне, і ў значнай часткі людзей ёсць спадзеў, што мы ўжо выкараскаліся, — гаворыць адзін з экспертаў НІСЭПД Аляксандр Сасноў. — Беларусы ўвогуле ў сваёй большасці жывуць адным днём — была б чарка ды шкварка, і вайны б не было. Рэйтынг Лукашэнкі добра паказвае, што адбываецца. Калі ўсё ж паглядзець трохі наперад, то ў выпадку, калі вонкавай фінансавай дапамогі не будзе, гэта выкліча незадавальненне ў насельніцтва. Галоўнае вось што: людзі зразумелі, што ў Беларусі за ўсё адказвае адна асоба. Таму любая падзея ў краіне звязваецца толькі з ім. І так будзе надалей.

Сацыёлагі НІСЭПД адзначаюць: лік тых, хто чакае паляпшэння жыцця ў Беларусі пасля сыходу Лукашэнкі з пасады прэзідэнта, па-ранейшаму перавышае колькасць тых, хто чакае пагаршэння (31,7% супраць 21,5%). Тых, хто лічаць, што жыццё застанецца такім жа, стала менш — 26,9% (было 34,8%). 31,3% апытаных мяркуюць, што Лукашэнка разумее праблемы і клопаты такіх людзей, як яны самі, у той час 52% рэспандэнтаў з гэтым не згодныя.

На пытанне “Калі б Вы ведалі чалавека, які мог бы паспяхова канкураваць з Лукашэнкам на наступных прэзідэнцкіх выбарах, то прагаласавалі б за яго ці за Лукашэнку? большая частка рэспандэнтаў (44,6%) адказалі, што прагаласавалі б за такога кандыдата. 21,7% — аддалі б свае галасы Лукашэнку, а 33,4% — пакуль не ведаюць і вызначыліся б “па абставінах.

Разам з тым 81,5% беларусаў лічаць, што нацыянальная эканоміка знаходзіцца ў крызісе (у верасні такіх было 87,6%). 59,8% рэспандэнтаў падчас апытання заявілі, што іх матэрыяльнае становішча за апошнія тры месяцы пагоршылася (у верасні — 73,7%). Пагаршэння сацыяльна-эканамічнай сітуацыі ў краіне ў найбліжэйшыя гады чакаюць 45% апытаных (у верасні — 52,7%).

Лік тых, хто мяркуе, што іх становішча за гэты час палепшылася, вырас на 2%, а тых, хто ўжо без трывогі глядзіць у будучыню, — на 4,2%. Адной з прычын гэтага, мяркуюць прадстаўнікі НІСЭПД, стаў характэрны для беларусаў механізм “негатыўнай адаптацыі.

Сацыёлагі адзначаюць: “Некаторае паляпшэнне матэрыяльнага становішча ў спалучэнні з нявер’ем у магчымасць кардынальных перамен абумовілі зніжэнне пратэстнага патэнцыялу ў грамадстве. Так, колькасць тых, хто лічыць сябе ў апазіцыі да цяперашняй улады, за тры месяцы зменшылася з 28,3% да 22,6%. Колькасць рэспандэнтаў, якія ў той ці іншай ступені падтрымліваюць людзей, што публічна пратэстуюць супраць дзеянняў улад, амаль такая ж, як і тых, хто не падтрымлівае, — 43,7% супраць 40,1%.

Ступень гатоўнасці да публічных дзеянняў для выказвання свайго меркавання (мітынгі, дэманстрацыі, забастоўкі, галадоўкі, узброеная барацьба) застаецца на ранейшым узроўні: менш як 9% ужо ўдзельнічалі ў іх і прыкладна 20% выказалі гатоўнасць да ўдзелу.

Разам з тым у вулічных акцыях апазіцыі, якія ладзіліся ў краіне восенню (Народныя сходы) удзельнічала мізэрная колькасць людзей. Канешне, гэта можна патлумачыць кепскай арганізацыяй, запалохваннем з боку ўладаў і г. д. Але падчас прэзідэнцкіх выбараў у 2006 і 2011 гадах на вуліцу з пратэстам выходзіла непараўнальна большая колькасць людзей, чым звычайна збіраюць вулічныя акцыі апазіцыі. Атрымліваецца замкнёнае кола незадаволенасці і нявер’я ў магчымасць пераменаў. “Ад жадання нешта рабіць да самой справы — вялікая дыстанцыя. Каля на вуліцу з пратэстам абяцаюць выйсці 3%, то выйдуць 0,03%, — гаворыць адзін з экспертаў НІСЭПД Аляксандр Сасноў. — Дзе тая мяжа трывання — нікому не вядома. Певень, які мусіць клюнуць, яшчэ не прыйшоў. На пачатку мінулага года эксперты папярэджвалі, што ніякіх выхадаў на вуліцу не будзе, але некаторыя лідары апазіцыі надзелі ружовыя акуляры і крычаць: вось-вось!

Аляксандр Сасноў перакананы, што гэтыя паказчыкі сацыяльнай думкі адлюстроўваюць не ментальнасць “памяркоўных беларусаў, а выбудаваную гадамі сітуацыю. “Большасць хацела, каб за іх вырашылі ўсе пытанні. Так і атрымалася. Ёсць толькі невялікая частка людзей, якія б хацелі сваімі сіламі нешта рабіць і на нешта ўплываць. Гэтую меншасць лёгка прыдушыць, што ўлада і лёгка зрабіла. Пасіўнасць грамадства — гэта не ментальнасць, а тыя абставіны, якія стварыла купка людзей са згоды маўклівай большасці, прысасаўшыся да дзяржаўнага карыта, ад якога цяпер іх і не адагнаць. А думка наконт ментальнасці памылковая! Паглядзіце на Карэю — некалі ментальнасць была адна, а цяпер ёсць дзве розныя дзяржавы з рознымі людзьмі, — падкрэслівае сацыёлаг.

Аналітыкі НІСЭПД, каб не выстаўляць беларусаў рэкардсменамі па цярплівасці, прыводзяць словы расійскага палітолага В. Гельмана: “Як рэагуюць індывіды або цэлыя краіны на крызісы? Згодна з Альбертам Хіршманам, ёсць дзве асноўныя мадэлі: “пратэст(voice) і “сыход (exit). Пратэст — гэта актыўнае процідзеянне крызісным з’явам, спроба з імі змагацца. Прыкладам масавага пратэсту ў Расіі была мабілізацыя ў ходзе падзення савецкага рэжыму ў 1989–1991 гадах. Сыход — гэта выхад у нейкае іншае вымярэнне, у іншую прастору, эміграцыя, урэшце. Мне здаецца, наша краіна на шматлікія крызісныя з’явы 1990-х гадоў, ды і сёння, рэагуе, па большай частцы, сыходам. Але адзінага вектара сыходу няма. Ёсць розныя яго варыянты. Гэта — і лакалізацыя, замкнёнасць на мясцовых справах і мясцовым жыцці. Гэта і ўцёкі ад палітыкі, сыход з грамадскага жыцця ў спажывецтва, ва ўласны бізнэс, у віртуальныя сусветы.





Сацыёлагі НІСЭПД пішуць, што “адным з найбольш папулярных, а галоўнае, даступных спосабаў перамяшчэння ў “віртуальныя сусветы для беларусаў з’яўляецца п’янства. Афіцыйная статыстыка гэтую выснову пацвярджае. У студзені-лістападзе 2011 года праз рознічную (гандлёвую) сетку рэалізавана алкагольных напояў і піва на 7,6 трыльёна рублёў, што ў рознічным тавараабароце гандлю складае 10,3 %. Гэта ў грашовым выражэнні, у абсалютным жа — прырост спажывання алкаголю за студзень-лістапад склаў 10,4%.

Каментаваць