Мустафа Джамілеў: у Крыме расійскія войскі рыхтуюцца да «гарачых баёў» з Украінай

У анексаваным Крыме расійскія ваенныя ўзяліся за ўмацаванне сваіх пазіцый, якія канцэнтруюцца ў раёне Джанкоя і далей на поўнач паўвострава, паведамляе krymr.com.



Пра гэта ў інтэрв'ю ТСН паведаміў нацыянальны лідар крымска-татарскага народа Мустафа Джамілеў.

Паводле яго слоў, людзей, якія жывуць непадалёк ад Перакопскага перашыйка, ужо нават папярэдзілі аб магчымых ваенных дзеяннях.

«У Крыме, я ведаю, рыхтуюць расійскіх вайскоўцаў, нібыта восенню ўжо пачнуцца там баявыя дзеянні. Яны думаюць, што Украіна пачне гэтыя ваенныя дзеянні. Хоць не выключаецца, што расейцы вырашаць прасунуцца далей. У раёне Краснаперакопска і Джанкоя яны ўсё больш канцэнтруюцца, і кажуць, што лепш пакінуць гэтыя месцы, таму што хутка тут будуць гарачыя баі», — сказаў Мустафа Джамілеў.

Ён таксама паведаміў, што ў Крыму працягваецца падрыхтоўка баевікоў на мясцовых палігонах для далейшай перакідання на Данбас.

Каментаваць