МЗС Польшчы: Фільм БТ «Урокі польскай» заснаваны на фальшыўках

Прэс-сакратар польскага МЗС Марцін Басацкі пракаментаваў абвінавачванні, якія прагучалі на тэлеканале «Беларусь–1» на адрас Польшчы. Гаворка вядзецца аб паказаным 12 лютага фільме «Урокі польскай».

Прэс-сакратар польскага МЗС Марцін Басацкі пракаментаваў абвінавачванні, якія прагучалі на тэлеканале «Беларусь–1» на адрас Польшчы. Гаворка вядзецца аб паказаным 12 лютага фільме «Урокі польскай».

«Мы шкадуем, што ўлады Беларусі наўсцяж атакуюць суседнюю і дружалюбную беларусам краіну, замест таго каб паляпшаць умовы жыцця грамадзян Беларусі, хаця б, напрыклад, праз рэалізацыю пагаднення аб малым памежным руху з Польшчай. Больш каментараў з нагоды гэтых чарговых абсурдных і заснаваных на фальшыўках абвінавачванняў польскі МЗС не мае», — сказаў Басацкі у інтэрв'ю радыё «Свабода».

Фільм «Урокі польскай» быў паказаны ў эфіры канала «Беларусь–1» вечарам 12 лютага.

Задачай фільма, як гаворыцца ў яго пачатку, быў пошук адказаў на наступныя пытанні: «Якія крокі прадпрымала Польшча для развіцця добрасуседскіх адносін са сваім усходнім суседам? Што мелася на ўвазе пад заявамі аб падтрымцы «беларускай грамадзянскай супольнасці»? Як статус фарпосту Еўрасаюза адбіўся на транспамежным супрацоўніцтве?»

У фільме было расказана пра жыхара Віцебска, які, маючы сувязі ў польскім консульстве ў Мінску, нібыта гандляваў шэнгенскімі візамі, каштаваўшымі ў яго да 300 еўра. У выніку, паведамляе БТ, у Еўрасаюз пайшла хваля грамадзян з крымінальным мінулым, а многія добрапрыстойныя беларусы пакутуюць праз візавую цяганіны і чэргі.

У фільме нямала кадраў, зробленых спецслужбамі. Галоўны матыў «Урокаў польскай» — фінансаванне праз Польшчу беларускай апазіцыі, якую БТ называе «агентурай пераменаў», і ў прыватнасці падзеяў 19 снежня 2010 года, пішуць «Мы».

У фільме сцвярджаецца, што Варшава ад гэтай стратэгіі не адмовілася і пасля прэзідэнцкіх выбараў–2010 у Беларусі. Маўляў, «міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі, які паставіў на рэвалюцыйны сцэнар, прагне рэваншу».

Паводле pyx.by
 

Каментаваць