МЗС Украіны запатрабаваў ад Беларусі тлумачэнняў забароны сцягоў на канцэрце «Океана Ельзи» ў Мінску

Міністэрства замежных спраў Украіны звярнулася ў МЗС Беларусі з просьбай растлумачыць інцыдэнт, які адбыўся падчас канцэрту ўкраінскага гурта «Океан Ельзи» ў Мінску, калі міліцыя забірала ў наведвальнікаў ўкраінскія сцягі.



Пра гэта напісаў спікер украінскага МЗС Яўген Перебійніс на сваёй старонцы ў Твітары.
 
 
«МЗС Беларусі, калегі, гэта нармальна? Няўжо ўкраінскі сцяг забаронены ў Беларусі?»,  адзначыў па-беларуску ён, дадаўшы спасылку на відэа Youtube, дзе відаць, як супрацоўнік МУС Рэспублікі Беларусь адбірае ўкраінскі сцяг у адной з прысутных там дзяўчат.

Каментаваць