На перамовах у Мінску пайшла «барацьба нерваў»

Па стане на 03:30 перамовы лідэраў краін «нармандскай чацвёркі» у Мінску працягваюцца. Пра гэта ў Facebook паведаміў намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Украіны Валерый Чалы.



Валерый Чалы


«Па стане на 03:30 перамовы ў Менску працягваюцца. Гадзін сем працавалі камандамі. Цяпер у фармаце чатырох лідэраў (без дарадцаў)», — напісаў ён.
 
 
Чалы адзначыў, што аб падрабязнасцях казаць яшчэ рана.
 
 
«Думаю, што ў нас яшчэ работы гадзін на 5-6. Як мінімум. Але без дамоўленасці аб безумоўным спыненні агню, я лічу, адсюль нельга ехаць. Пайшла «барацьба нерваў», — адзначыў намеснік кіраўніка Адміністрацы прэзідэнта Украіныі.

Каментаваць